1 верасня – Дзень ведаў

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі, ветэраны ўстаноў адукацыі раёна! Дарагія вучні!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

1 верасня – гэта асаблівае, хвалюючае свята, якое жыве ў сэрцы кожнага чалавека. Шлях да ведаў ніколі не бывае лёгкім. Толькі той, хто ідзе па ім упэўнена, не баіцца цяжкасцей, хоча быць карысным грамадству, абавязкова дасягае сваёй мэты.
Дарагія рабяты! Жадаем вам правесці навучальны год цікава, ва ўзаемадзеянні з педагогамі і бацькамі, сустрэць добрых і надзейных сяброў і ажыццявіць сваю мару. Памятайце, вы – наша будучыня і гонар роднай Беларусі!
Паважаныя бацькі! Сёння вашы дзеці робяць першыя самастойныя крокі, і мы верым, што хутка натхнёнай працай яны праславяць свае імёны, аддаючы сілы і веды на справу развіцця дзяржавы, замацавання яе магутнасці.
Асаблівае слова вам, паважаныя педагогі! Прыміце самыя цёплыя пажаданні і ўдзячнасць за нястомную і адданую працу, цеплыню сэрцаў, цярпенне і добрасумленнасць у выкананні такой высокай місіі, як выхаванне падрастаючага пакалення.
Жадаем усім добрага здароўя, дабрабыту, творчых поспехаў і задавальнення ад атрыманых ведаў.
З Днём ведаў, сябры! У добры шлях!
Раённы выканаўчы камітэт.                                        Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *