Владислав Болботкин работает с дедом Анатолием на комбайне

Молодёжь Сельское хозяйство Экономика

“Ганаруся, што я ўнук камбайнера”
Нячаста сустрэнеш хлебаробскі экіпаж, калі на адным камбайне працуе дзед з унукам. А вось у “АграБаравінцы” такія ёсць. Першы год Анатоль Мікалаевіч Балботкін працуе з унукам Уладзіславам (на здымку).
Хлопец – старшакласнік мясцовай школы. Нядаўна ў вучэбна-вытворчым камбінаце атрымаў правы трактарыста-машыніста. Так што з дзедам цяпер на роўных. “Вядома, дзядуля ўсё роўна ведае больш за мяне, у яго вялікі вопыт, – шчыра кажа хлопец. – Увогуле,  ганаруся, што я ўнук камбайнера. Вопытнага, справядлівага, у меру строгага”.
У Анатоля Мікалаевіча зайздросны стаж камбайнера – больш за трыццаць гадоў. “Вывучыў хлебаробскай справе двух унукаў, двух сыноў, а цяпер вось і да ўнука дабраўся, – усміхаецца Анатоль Мікалаевіч. – Уладзіслаў выконвае ўсе мае заданні. Галоўнае, што ў хлопца ёсць старанне”.
Начальнік участка ААТ “АграБаравінка” А. В. Міраненка хваліла ўсіх камбайнераў гаспадаркі за добрую работу. “Асаблівасць сёлетняга жніва ў тым, што зерне выспела рана, – кажа Аляксандра Васільеўна. – Пачалі ўжо ў Мазеках убіраць яравыя зерневыя. Ячмень сёлета парадаваў  – месцамі нават 27 цэнтнераў з гектара. Цешыць нас і надвор’е: самая вялікая вільготнасць зерня – 14%.  Так што зернесушылка ў Башнях спраўляецца. Зерне засыпаем на насенне, прадаём. Думаем, хутка справімся з дзяржзаказам:  завезлі на Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў больш за палову патрэбнага”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №61 ад 12.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *