5 чэрвеня – Дзень меліяратара

Актуалии Экология Экономика

5 чэрвеня – Дзень меліяратара

Паважаныя работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм Шумілінскага раёна! Ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём меліяратара!
У Шумілінскім раёне праца меліяратара ганаровая і паважаная. Створаныя некалькімі пакаленнямі меліярацыйныя сістэмы і сёння працягваюць прыносіць вялікую карысць сельскай гаспадарцы.
Упэўнены, што, асэнсоўваючы важнасць і  запатрабаванасць сваёй штодзённай стваральнай працы, меліяратары будуць імкнуцца дасягаць новых прафесійных поспехаў, а сама галіна будзе дастойна падтрымана на дзяржаўным узроўні.
Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за адказныя адносіны да справы і сумленную работу на карысць Шуміліншчыны!
Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.                          Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў № 43 ад 03.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *