Намалочана восем мільёнаў тон збожжа

Актуалии Официально Экономика

Намалочана восем мільёнаў тон збожжа
Беларускія аграрыі намалацілі восьмы мільён тон збожжа, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Такім чынам, хлебаробы ўжо літаральна за крок ад рэкорднага ўраджаю.
Сёлета краіна разлічвае сабраць больш за 9 млн т збожжа ў свірнавай вазе (гэта амаль на 2 млн т больш, чым у мінулым годзе). Паводле даных на раніцу 11 жніўня, намалот у цэлым па рэспубліцы перасягнуў ужо 8 млн 707 тыс. т. Пры гэтым убрана каля 90,6% плошчы.
У разрэзе рэгіёнаў лідарам з’яўляецца Мінская вобласць, доля якой у агульным караваі на сёння – 2 млн 82 тыс. т. Цэнтральны рэгіён перасягне пастаўленую для яго планку на гэты год у 2 млн т збожжа. Амаль 1,6 млн т збожжа намалацілі ў гаспадарках Гродзенскай вобласці. Тут убрана крыху больш за 92% плошчаў, пры гэтым рэгіён ужо ўстанавіў новы для сябе рэкорд: да гэтага максімальны вынік крыху большы чым 1,2 млн т збожжа быў у 1992 го-дзе.
Практычна на адным узроўні ідуць аграрыі Брэсцкай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей – тут намалочана 1 млн 420 тыс. т збожжа, 1 млн 338 тыс. т і 1 млн 278 тыс. т адпаведна.
Мінсельгасхарчам пастаўлена задача справіцца з уборкай да 15 жніўня.
Тэлеграма ў нумар Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р.
Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!
11 жніўня хлебаробы Віцебскай вобласці пераадолелі мільённы рубеж па намалоце зерня. Убрана 75% зерневага кліна. У поўным аб’ёмы выкананы пастаўкі зерня ў лік дзяржаўных патрэб. Вынік і якасць жніва забяспечваюцца напружанай работай сяльчан, занятых на ўборачнай, і гарадскіх жыхароў, якія аказваюць шэфскую дапамогу сельскагаспадарчым прадпрыемствам.
Дзякуем Вам, паважаны Аляксандр Рыгоравіч, за падтрымку ў рашэнні аграрных пытанняў паўночнага рэгіёна Беларусі.
Запэўніваем, што аграрыі Віцебшчыны прыкладуць максімум намаганняў для паспяховага завяршэння жніва.
З павагай старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінец.
Надрукавана ў №61 ад 12.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *