Таланты растут с детства

Актуалии Образование Общество

Мастаком ты можаш і не быць…

Шевелёва Настя за мольбертом

Тэма “прабілася” нечакана: на адным з раённых мерапрыемстваў пабачыў выставу дзіцячых малюнкаў і зразумеў, што не пагутарыць з юнымі мастакамі, не пабачыць іхніх работ, не сустрэцца з выкладчыкам мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў В. В. Шарыпавай будзе верхам несправядлівасці.  Напрасіўся на інтэрв’ю  з Вольгай Віктараўнай, і тая ахвотна   запрасіла ў цагляны будынак па вуліцы Валадарскага ў Шуміліне.
Туліцца тут, пад адным дахам, не толькі мастацкі, але і музычны клас школы. Вядома, крыху цеснавата.
— Як расставім  мальберты, ледзь праціснешся да вучняў, — прызналася В. В. Шарыпава. — Але не бяда, галоўнае, што тут дзеткі спасцігаюць святло прыгажосці, святло мастацтва…

"Дары осени" Шевелёва Настя

Мастацкаму аддзяленню школы 17 гадоў.
На сённяшні дзень ёсць для юных мастакоў ўсе неабходныя матэрыялы і рэквізіты. Плата за навучанне дзяцей чыста сімвалічная — крыху больш за 10 тысяч рублёў у месяц. Праўда, бацькі ніколі не стаяць у баку ад клопатаў класа, нярэдка за свае грошы набываюць дарагія фарбы, найперш вітражныя. Вольга Віктараўна — не прыхільніца лішніх пакупак, хаця размалёўка вітражу — занятак, які спатрэбіцца выхаванцам у жыцці. Для выкладчыцы ж галоўнае, каб дзеці не прапускалі заняткаў, былі ўседлівымі і дапытлівымі вучнямі.
Калі якасную гуаш ды алоўкі, паперу можна яшчэ набыць у Беларусі, то з акварэллю сітуацыя іншая. Лепшыя фарбы ўсё ж у Расіі, але кіраўніцтва школы мастацтваў выйсце знаходзіць. І гэта абнадзейвае і акрыляе ў рабоце выкладчыцу В. В. Шарыпаву. Тым больш, што з 22 вучняў аддзялення практычна ўсе вучацца з ахвотай, добрыя памочнікі ім у справе — бацькі. Як вось у слабадчан Паўла Марчука і Аляксандры

"Январь" Марчук Павел

Медзікавай. Здольныя вучні — пераканана Вольга Віктараўна, і бацькі ў дадатак усяляк спрыяюць развіццю талентаў: возяць са Слабады на заняткі, любоўна берагуць і развіваюць талент сваіх дзяцей. У класе дзве дзесяцікласніцы. Адна з іх, Іра Кавалёнак, закочыла чацвёрты, апошні год навучання. Праўда, выкладчыца займаецца з ёй і ў пяты, про-фільны год, хаця на пяцігадовы цыкл навучання мяркуюць перайсці толькі ў наступным годзе. Ірына хоча паступаць па спецыяльнасці, і Вольга Віктараўна з разуменнем ставіцца да жадання дзяўчыны.
За тыя амаль чатыры гады, што працуе тут, В. В. Шарыпава вывела ў “людзі” Віку Закружную, якая паступіла за архітэктара, яе вучні ў канцы 2008 года ў абласным конкурсе “Я жыву ў Беларусі” заваявалі чатыры дыпломы. А ўвогуле не гэта самае важнае для яе як выкладчыка, галоўнае — навучыць дзетак кампазіцыі, жывапісу і малюнку (асноўныя прадметы ў мастацкім класе). Займаюцца і лепкай. Вольга Віктараўна прызналася: многія здольныя вучні ўсё схопліваюць на ляту, іншым жа трэба, даруйце, разжаваць.
Помню, як уразіў на выставе, прымеркаванай нядаўна  да аднаго з раённых форумаў, малюнак Насці Шавялёвай “Дары восені”, выкананы гуашшу. В. В. Шарыпава адабрала з выставачных работ самыя цікавыя: выкананыя алоўкам Паўла Марчука,  акварэллю — Насці Шавяка, Аляксандры Медзікавай, іншых выхаванцаў.
— Далёка не ўсе з іх стануць мастакамі, — гаворыць выкладчыца. — Галоўнае, што навучацца бачыць прыгожае, навучацца мастацкаму густу. А гэта ў жыцці спатрэбіцца…
У гэтым няма сумнення. Проста перакананы: добрую і ўдзячную справу вядуць у аддзеле культуры. Няхай у мастацкім класе трохі цеснавата, ды прыспее новы будынак, і тады палягчэе, тады будуць зусім іншыя ўмовы для заняткаў. Чакаць засталося нядоўга.
Мікалай МАРОЗ.

Фантазія і папера
Адзінаццацігадовы Вадзім Гусейнаў займаецца ў гуртку “Фантазія” (кіраўнік Т. В. Чупрукова) Цэнтра пазашкольнай работы. Менавіта тут хлопчык захапіўся тэхнікай арыгамі, кусудама. Нажніцы, клей, каляровая папера і  фантазія патрэбны для таго, каб прыдумаць свой уласны свет. Асабліва любіць Вадзім  рабіць папяровыя шарыкі ў тэхніцы арыгамі, якія як кажуць, прыносяць шчасце і ўдачу.
Пабачыць персанальную выставу Вадзіма Гусейнава можна ў Цэнтры пазашкольнай работы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №95 ад 7.12.2010 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *