Пожарная служба Шумилинского района дежурит на хлебной ниве

Актуалии Безопасность Экономика

Пажарныя дзяжураць на жніве
Жнівень. На пшанічным полі УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” шнуруюць камбайны. Побач з імі дзяжурыць пажарная машына. Кожны заняты сваёй справай. “Мы не стаім на адным месцы, заўсёды пад’язджаем да камбайнаў і прыпыняемся на горцы, адкуль поле бачна як на далоні”, – кажа вадзіцель Міхаіл Дземідзенка.  Міхаіл Міхайлавіч працуе ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях больш за дваццаць гадоў і не па чутках добра ведае, што галоўнае падчас жніва – гэта бяспека.  Расказаў, што не адзін сезон дзяжурыць на жніўным полі. Самае страшнае, што здаралася – гэта парывы рамянёў. З камбайна ішоў цёмны дым, пажарныя імчаліся на дапамогу…
Разам з М. Дземідзенкам на полі дзяжурыць старшы пажарны Андрэй Рыжанкоў. Ён малады спецыяліст і на жніўным полі ўпершыню. “Дзяжурства для пажарных – справа прывычная, –  усміхаецца хлопец. – Ці ў райаддзеле, ці на полі, ці на пажарах – мы выконваем сваю работу. Спякоту пераносім нармальна, мы ж прывычныя. Да таго ж, ведалі, куды ішлі працаваць”.
У пажарнай машыне выратавальнікаў чатыры тоны вады. Гэтага хопіць, каб справіцца з узгараннем. Але пажарныя ўпэўнены, што падобнае не здарыцца.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №62 ад 15.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *