Зварот Шумілінскай раённайарганізацыі прафсаюза работнікаў АПК да ўдзельнікаў жніва

Актуалии Общество Экономика

Зварот Шумілінскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК
да ўдзельнікаў жніва

Паважаныя хлебаробы! Праца на зямлі нялёгкая. Да таго ж, надвор’е ніколі не песціла сялян. Многа непрыемных сюрпрызаў прынесла яна земляробам і ў гэтым годзе. У няпростых умовах ваша ўменне і старанне працаваць сталі вызначальнымі ў фарміраванні ўраджаю 2017 года.
Сёння ў вашых руках не толькі лёс ураджаю, але і харчовая бяспека краіны, дабрабыт вашых сем’яў і ўсіх працаўнікоў сяла. Раённы камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу заклікае вас актыўна ўключацца ў працоўнае спаборніцтва, дэманстраваць прыклады прафесійнага майстэрства, беражліва адносіцца да тэхнікі, эканоміць гаруча-змазачныя матэрыялы, рацыянальна выкарыстоўваць рабочы час. Памятайце: ад вас залежыць, якім будзе хлебны каравай краіны.
У той жа час заклікаем вас да ўмацавання дысцыпліны і да строгага выканання ўсіх патрабаванняў аховы працы. Не забывайце: вы патрэбны сваім дзецям і сем’ям жывымі і здаровымі.
Часу на раскачку няма. Наша агульная задача – завяршыць уборку ў аптымальны тэрмін. Раённы камітэт прафсаюза выказвае ўпэўненасць, што вы паспяхова справіцеся з пастаўленай задачай.
Няхай і надалей пачэсная праца будзе на карысць Радзіме і вашаму дому.

Надрукавана ў №61 ад 08.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *