Главный вопрос на рабочем совещании в райисполкоме — уборка

Актуалии Президент Экономика

Уборка набірае тэмпы
На рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую правёў учора выконваючы абавязкі старшыні  райвыканкама В. Ц. Мянькоў, галоўным пытаннем стала арганізацыя жніва. Устанаўліваецца сухое, спрыяльнае для ўборкі надвор’е, таму нельга прамаруджваць і губляць час, адзначыў Васіль Цімафеевіч.
Кіраўнік вобласці М. М. Шарснёў паставіў задачу завяршыць жніво ў асноўным за дваццаць дзён. Гэта напружаныя, але рэальныя лічбы. Трэба штодзённа ўбіраць 5% плошчаў збожжавых. Галоўнае патрабаванне – тэхналагічная дысцыпліна, якая забяспечыць і якасць, і тэрміны работы.
Нельга забываць і пра падрыхтоўку глебы да сяўбы азімых культур. Практыка паказвае, што азімыя забяспечваюць больш высокую ўраджайнасць збожжа, таму падрыхтоўку да сяўбы і саму сяўбу трэба правесці на высокім узроўні.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава звярнула ўвагу старшынь сельвыканкамаў і кіраўнікоў сельгасарганізацый на тое, што нельга забываць пра ўборку прысядзібных участкаў грамадзян. Рэкамендуемы кошт ўборкі адной соткі – 6 тысяч рублёў. Для пэўных катэгорый грамадзян у арганізацыях могуць быць прадугледжаны льготы. У сельвыканкамах складзены спісы грамадзян па населеных пунктах, якім патрабуюцца паслугі камбайна. Спісы будуць перададзены кіраўнікам сельгасарганізацый, каб яны маглі накіраваць камбайны, якія працуюць каля пэўнай вёскі, а не ганяць іх ухаластую. Грамадзянам, у якіх збожжа ўжо саспела, рэкамендавана скасіць яго і скласці ў копы, якія абмалоцяць, калі камбайн будзе працаваць у гэтым населеным пункце.
На нарадзе былі разгледжаны і іншыя рабочыя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №60 ад 04.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *