Три десятилетия на связи со страной. «Белпочта» празднует 30 лет со дня основания предприятия

Главное Новости Общество Экономика

Пошта без межаў – тры дзесяцігоддзі на сувязі з краінай

20 верасня 2025 года рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта», Нацыянальны паштовы аператар Рэспублікі Беларусь, член Сусветнага паштовага саюза, адзначае знамянальную дату – 30-годдзе з дня свайго заснавання.

За тры дзесяцігоддзі прадпрыемства стала неад’емнай часткай жыцця кожнага беларуса, забяспечваючы надзейную сувязь, доступ да паслуг і спрыяючы развіццю эканомікі краіны.

«Белпошта» прайшла шлях ад традыцыйнай паштовай службы да сучаснага шматфункцыянальнага прадпрыемства, якое актыўна ўкараняе лічбавыя тэхналогіі і пашырае спектр паслуг. Сёння «Белпошта» – гэта не толькі дастаўка лістоў і пасылак, але і шырокі спектр фінансавых, лагістычных, гандлёвых і электронных паслуг, даступных у кожным кутку Беларусі. Прадпрыемства пастаянна развівае інфраструктуру і ўкараняе інавацыйныя тэхналогіі, адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні сувязі і развіцці камунікацый па ўсёй краіне.

«30 гадоў – не проста лічба, гэта сімвал упартай працы, адданасці справе і пастаяннага імкнення да дасканаласці, – адзначае Алеся Новікава, начальнік участка паштовай сувязі Шуміліна РУП «Белпошта». – Мы ганарымся тым, што на працягу трох дзесяцігоддзяў застаемся надзейным партнёрам для жыхароў раёна, звязваючы іх са светам і адзін з адным.

Гэты юбілей – заслуга кожнага работніка. Дзякуючы іх штодзённай працы мы працягваем развівацца, укараняць інавацыі і адпавядаць самым высокім стандартам якасці»

Слова – начальніку ўчастка Алесі НОВІКАВАЙ

– Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць ветэранаў паштовай сувязі і сённяшніх работнікаў з юбілеем прадпрыемства. Выказаць словы шчырай удзячнасці за ўклад у развіццё прадпрыемства, сумленную і адданую працу, пажадаць здароўя, шчасця, поспехаў і дабрабыту.  Вялікі дзякуй і вам, нашы шаноўныя кліенты, за давер, за высокую ацэнку нашай работы, якую мы часта чуем ад вас. Мы пастараемся і надалей трымаць высокую планку, ісці ў нагу з часам, апраўдваць вашы чаканні ад нашай службы.

ЭТАПЫ  РАЗВІЦЦЯ.  ЛІЧБЫ  І  ФАКТЫ

1995 – стварэнне рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднання «Белпошта» (з 2004 – РУП «Белпошта»).

2000 – распрацоўваецца тэхналогія электроннага гандлю з выкарыстаннем Internet.

2005 – пачата стварэнне сеткі плацежна-даведачных тэрміналаў.

2009 – арганізавана сістэма прадастаўлення паслуг насельніцтву з дапамогай перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі з выкарыстаннем аўтатранспарту.

2012 – укаранёны паслугі «па шляху» і «паштовы кур’ер».

2016 – РУП «Белпошта» сумесна з беларускімі інтэрнэт-крамамі запусціла новы партнёрскі праект «Тавары поштай». Атрымала развіццё паштовая інтэрнэт-крама беларускіх тавараў Shop.belpost.by

2019 – праведзены капрамонт будынка ўчастка паштовай сувязі Шуміліна з сучасным пераабсталяваннем, стварэннем камфортных умоў працы для работнікаў і атрымання паслуг – для кліентаў.

2020 – участак паштовай сувязі Шуміліна ўзнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама за значны ўклад у забеспячэнне эфектыўнага развіцця сеткі паштовай сувязі г. п. Шуміліна і Шумілінскага раёна.

2021 – будынак участка і тэрыторыя набылі новы знешні выгляд.

2021 – укаранёны апаратна-праграмны комплекс «Мабільны паштальён» (аснашчэнне паштальёнаў мабільнымі прыладамі для прадастаўлення паслуг фізічным і юрыдычным асобам у рэжыме анлайн).

2023 – уведзены праграмна-апаратны комплекс «Электронная чарга».

2023 – зроблены капітальны рамонт аддзялення паштовай сувязі Обаль (з магазінам самаабслугоўвання). За апошнія 5 год створана і ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база для ажыццяўлення гандлёвага абслугоўвання насельніцтва.

2025 – арганізавана выдача пасылак, заказных лістоў праз QR-коды. Зараз пошта прыцягвае кліентаў для развіцця ўласнай гандлёвай пляцоўкі на маркетплэйсе.

На ўчастку паштовай сувязі зараз працуюць двое маладых спецыялістаў – Анастасія Волкава і Лізавета Кірылава.

За апошнія 5 гадоў завочна без адрыву ад вытворчасці атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасці «паштовая дзейнасць» у Віцебскім філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі 5 работнікаў УПС Шуміліна.

Алена КАРПУШЭНКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *