7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае)

Актуалии Духоўнае Навіны

7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае)
Дарагія землякі – праваслаўныя хрысціяне Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні са светлым і радасным святам
Нараджэння Хрыстова!
Гэты дзень працягвае чараду чароўных зімовых святаў і дорыць цудоўную магчымасць правесці яго ў асяроддзі  сяброў, родных, блізкіх і дарагіх людзей.
Калядны вечар  асвечаны  дабрынёй і светам, ён нясе нам надзею, напаўняе сэрцы добрымі памкненнямі,  умацоўвае веру, прабуджае лепшыя чалавечыя якасці міласэрнасці і спачування.
Больш за два тысячагоддзі Нараджэнне Хрыстова з’яўляецца сімвалам чысціні, шчырасці, чалавечнасці, аб’ядноўвае людзей вакол ідэалаў любві і дабра, заклікае следаваць хрысціянскім ідэалам.
Няхай гэты светлы дзень у кожную сям’ю прынясе прымірэнне і спакой, натхняе на стваральную працу і добрыя ўчынкі. Няхай дастатак, давер і згода будуць у кожным доме.
Няхай любоў да бліжніх, да сваёй сям’і, сваёй краіны мацнее і аб’ядноўвае ўсіх нас,  натхняе на плённыя пачынанні на карысць роднага краю.
Міру, дабра, узаемаразумення, нязгаснай крыніцы жыццёвых сіл, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні вам, дарагія землякі!
Раённы выканаўчы  камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №2 ад 05.01.2019 г.
Расклад службаў
Храм Мікалая Цудатворцы ў Шуміліне:
з 6 на 7 студзеня (пачатак у 22.00) – Усяночнае богаслужэнне ў свята Божага Нараджэння.
Храм прападобнага Ануфрыя Вялікага ў Обалі:
6 студзеня (17.00) – Усяночная служба;
7 студзеня (9.00) – Боская літургія.
Надрукавана ў №2 ад 05.01.2019 г.