Из воспоминаний Ивана Фёдоровича Протосевича: о зарождении партизанского движения на Добейщине

Актуалии

Аб узнікненні партызанскага руху на Дабейшчыне

Я. Ф. Кавалёў, начальнік штаба атрада №4 партызанскай брыгады імя Кароткіна.

(Заканчэнне. Пачатак у №29)

У партызанскім атрадзе
Неўзабаве я звязаўся з Эрдманам і пры дапамозе былога настаўніка (Бараноўскай школы – рэд.) Новікава Цімафея Іванавіча далучыўся да партызан. Гэта быў атрад імя Чапаева (спачатку яго называлі чацвёртым). Ён уваходзіў  у склад партызанскай брыгады імя Кароткіна, асноўныя сілы якой канцэнтраваліся ў Заобальскіх лясах. Атрадам камандаваў спачатку Шляхтуноў Ф. С., а пазней Ляўковіч Дзмітрый Міхайлавіч. Камісарам доўгі час быў Эрдман А. Б. Да майго прыходу (22 чэрвеня 1942 года) ў атрадзе  налічвалася каля 40 чалавек. Мы ачышчалі навакольныя населеныя пункты ад здраднікаў паліцаяў у Дабейскім, Мішкаўскім сельсаветах і ў бліжэйшых вёсках Бешанковіцкага раёна (зараз Каўлякоўскі сельсавет). Поспехі ў гэтай справе спрыялі хуткаму папаўненню атрада патрэбнымі людзьмі. Адначасова расло і ўзбраенне атрада.
Немцы закопвалі трафейную савецкую зброю ў зямлю. З дапамогай мясцовых жыхароў партызаны знаходзілі схованкі, выкопвалі зброю, сушылі і чысцілі яе. У навакольных вёсках выраблялі прыклады да вінтовак. У вёсках была арганізавана выпечка хлеба, у лесе знаходзіўся невялікі статак кароў, канфіскаваных у паліцэйскіх сем’яў, тут жа былі перасоўная кухня і іншыя гаспадарчыя прыдаткі. Нашы сілы з кожным днём мацнелі: да нас далучаліся ў першую чаргу нашы ваенныя, што засталіся ў тыле ворага, савецкія актывісты, камсамольцы і іншыя.
Былі ўжо ў атрадзе браты Ляткоўскія з-пад Мішкавіч, партызанкі Ленка Дубава, Тоня Цыкунова (медсястра, вельмі ўдалая і адважная разведчыца), лейтэнант Поліўкін са сваёй жонкай Таццянай Лазука. Расло і наша ўзбраенне. Атрад налічваў у сваім складзе звыш 250 баяздольных людзей, мы мелі каля 12 кулямётаў, некалькі мінамётаў, аднак да іх было вельмі мала боепрыпасаў.

Ф. ф. Васілевіч, камісар атрада імя Чапаева.

Налёт на Дабею
Камандаванне брыгады стала патрабаваць ад нас больш значных дзеянняў… Нашы людзі пачалі хадзіць на засаду побач з лясной дарогай, што вяла з мястэчка Ула. Тут удалося агнём з кулямётаў разбіць некалькі варожых аўтамашын. Гэта прымусіла немцаў ездзіць цэлымі аўтакалонамі з папярэдняй прачоскай лесу абапал дарогі, а пасля яны зусім спынілі рух у гэтым месцы.
Аднак, як бяльмо на воку, у нас па-ранейшаму быў паліцэйскі гарнізон у Дабеі… У Дабеі з даўніх часоў стаяла мураваная царква, якую немцы  з паліцаямі ператварылі ў своеасаблівую крэпасць: у сценах прабілі амбразуры і абсталявалі ў царкве кулямётныя гнёзды…
Па заданні партызан у паліцыі быў Ванька “Банадысёнак” (Іван Масько), які перадаў звесткі пра паліцэйскія сілы, узбраенне, размяшчэнне кулямётаў, пастоў і іншае…
У пачатку жніўня камандзір атрада аддаў загад аб наступленні на Дабею. Калонай, у якой было чалавек каля 250, мы рушылі з лесу. Імгліў дробны дождж, што спрыяла нашаму паходу. Кожная група каля Дабеі пайшла сваім маршрутам. У неба ўзвілася белая ракета – гэта быў сігнал да пачатку штурму. Раздаліся выбухі каля царквы – гэта супрацьтанкавымі гранатамі былі выбіты вокны ў царкве, туды ўслед пасыпаліся звычайныя гранаты. Услед па царкве ўдарылі ручныя і станкавыя кулямёты.
Як пазней высветлілася,  паліцэйскія пасты разбегліся пры першых выстралах, нават царква была не зачынена на запоры і ў яе можна было ўварвацца без перашкод.
Але бой працягваўся. Мы атрымалі загад падпаліць абслугоўваючыя будынкі і пачаць адход. У гэты момант паліцэйскай гранатай была паранена наша разведчыца Тоня Цыкунова. Я. І. Штрок кінуўся яе ратаваць і быў скошаны агнём з амбразуры. Пры адыходзе быў забіты Мільман, цяжка паранены Скобаў, які хутка памёр у нашым лагеры…
Праз два-тры дні высветлілася, што бой у Дабеі даў нам поўную перамогу. Паліцаі адмовіліся служыць ворагу, не сталі хадзіць на пасты, перасталі слухаць начальнікаў. Па загаду шумілінскага каменданта ўвесь паліцэйскі атрад быў выкліканы ў раённы цэнтр. Склаўшы зброю ў калідоры, паліцаі прайшлі ў пакой да каменданта, апошні паставіў абяззброеным выбар: альбо ехаць “у вялікую Германію”, альбо ісці ў партызаны (?!), ці, нарэшце, разысціся па дамах. Заядлыя паліцаі пажадалі ехаць у Германію, астатнія захацелі быць дома. Так і адбылося. Многія паліцаі разышліся па дамах, а некаторыя адразу адправіліся да партызан.
Паліцэйскі гарнізон у Дабеі быў ліквідаваны. Партызанскія гарызонты яшчэ больш расшырыліся. Немцы з паліцыяй сядзелі цяпер бліжэй да Шуміліна: на льнозаводзе і ў Лескавічах. А каб яны не мелі больш крэпасці, якой з’яўлялася дабейская царква, яе пад кіраўніцтвам падрыўніка Піражкова партызаны ўзарвалі некалькімі артылерыйскімі снарадамі.

У. Т. Жытчанка, былы разведчык атрада імя Чапаева.

Рэйкавая вайна
Неўзабаве да нас прыслалі новага камандзіра атрада Ляўковіча Дзмітрыя. Наш атрад цяпер стаў дзейнічаць у больш шырокім і ўнушальным маштабе. Партызаны па заданні камандавання пачалі праводзіць мабілізацыю ваеннаабавязаных нават у самых бліжэйшых населеных пунктах ад райцэнтра. Сотні людзей уначы накіроўваліся ў наш лагер. Іх тут перапісвалі і пад аховай партызан перапраўлялі ў Заобальскія лясы, дзе быў штаб нашай брыгады, а адтуль – цераз лінію фронта ў савецкі тыл, на “вя-лікую зямлю”. Так папаўняліся рады Савецкай Арміі. Такім жа чынам праз лінію фронта перапраўлялі і коней. Цераз вынайдзеныя “вароты” ў лініі фронта, якая слаба кантралявалася немцамі, праходзілі ў савецкі тыл сем’і партызан, параненыя, адтуль, праўда,  у абмежаванай колькасці паступалі зброя, медыкаменты, лістоўкі, газеты і нават кінакарціны…
У той час першай нашай барацьбы з ворагам мы дапамагалі фронту і ўдарамі па камунікацыях ворага. У адну з летніх начэй увесь атрад накіраваўся на чыгунку да станцыі Лоўша. Выбраўшы ўчастак каля самой станцыі ў бок Шуміліна, мы яго з двух бакоў замініравалі, каб прадухіліць пад’езд немцаў па чыгунцы і адразу ж знішчылі на вялікай адлегласці тэлефонную і тэлеграфную сувязь. Для гэтага мы спілавалі тэлеграфныя слупы, зрэзалі і забралі провад.
Захапіўшы інструменты ў чыгуначнай будцы, мы распачалі энергічна здымаць з палатна рэйкі і знасіць іх у штабялі, а ў гэты час партызан Піражкоў са сваім падраздзяленнем падкладваў у штабялі толавыя брускі. Неўзабаве ўся работа была скончана, і калі мы вярталіся ўжо назад, то нас суправаджалі моцныя ўдары толавых шашак, са свістам ляцелі ў паветры кавалкі рэек. У напрамку станцыі Обаль у гэты час мы бачылі ўспышкі пажараў і глухія ўзрывы. Аказваецца, у гэтую ноч ўсе атрады нашай брыгады паспяхова правялі рэйкавую атаку на ворага. Мы вярнуліся ў лагер з пачуццём выкананага абавязку перад Радзімай.
Акрыленыя поспехам, партызаны пачалі дзейнічаць актыўна. Са здабытага мінамёта  некалькі разоў абстрэльвалі райцэнтр, арганізоўвалі засады, мініравалі дарогі, разбуралі масты. Адначасова з баявымі дзеяннямі партызаны рыхтаваліся да зімы: капалі зямлянкі, назапашвалі ў схованках з дапамогай насельніцтва збожжа, аўчыны, воўну і іншае.

Я. І. Тарабука, былы партызан атрада імя Кароткіна

У заобальскія лясы
У верасні насельніцтва пачало даносіць аб тым, што на наш партызанскі атрад насоўваюцца карныя атрады, укамплектаваныя розных масцяў  здраднікамі. Пачаліся расправы над сем’ямі партызан і тымі, хто дапамагаў партызанам. Трывожныя весткі аб набліжэнні карнікаў прыходзілі з усіх бакоў…
Група партызан накіравалася ў раён вёскі Ляжні, праз некаторы час туды падышла яшчэ адна група. Аднак абедзве групы вымушаны былі адступіць, бо невялікая колькасць боепрыпасаў не давала магчымасці весці працяглы бой. Неўзабаве над Ляжнямі паваліў густы дым. Каты палілі вёску, забівалі людзей, забіралі іх маёмасць. У лесе сядзелі ў трывожным чаканні дарослыя, дзеці, старыя, якія ўцяклі ад карнікаў.
Пад вечар мы занялі пазіцыі на ўскрайку лесу ў раёне Кулакова, пасля пайшлі ў другое месца, адкуль было бачна, як рухаюцца пешшу і на падводах, як цягнуць з сабой артылерыю ворагі нашага народа. На змярканні нам загадана было ісці ў лагер. Там стаялі ўжо падводы з параненымі і з некаторай маёмасцю. Партызаны, якія вярнуліся з разведкі, паведамлялі, што амаль усе навакольныя вёскі заняты карнікамі. Па ўсяму было відаць, што мы рыхтуемся пакінуць наш лес.
Калі зусім сцямнела, ляснымі дарогамі мы рушыліся ў напрамку Лоўшы. Нам без перашкоды ўдалося перайсці чыгунку, і калі мы аддаліліся ад яе, у напрамку да Шуміліна рухаўся варожы састаў. Па ім нашы адкрылі кулямётны агонь. Усю ноч мы рухаліся ў заобальскія лясы па адкрытай мясцовасці, мінаючы населеныя пункты, у якіх ужо заселі карнікі.
27 верасня 1942 года мы яшчэ біліся з ворагам каля вёскі Ляжні, а раніцай наступнага дня па халоднай вадзе мы перапраўляліся праз раку Абалянку. Адразу за ёй пачынаўся малады беразняк, алешнік. Мы ступалі ўжо па партызанскай зямлі, больш багатай лясамі, дзе размя-шчаўся штаб нашай брыгады. Гэта быў партызанскі край у трохкутніку Віцебск-Полацк-Невель. Мы пакінулі сваю маленькую дабейскую зямлю, перайшлі на обальскую і каз’янскую, пакінулі праз некаторы час і гэты край, каб уцалець, аб’яднацца з іншымі атрадамі і брыгадамі, набрацца сіл і разам з усім савецкім народам і яго арміяй адваяваць у ворага сваю зямлю.
Дабейскія партызаны ваявалі ў расонскіх і асвейскіх лясах, потым на Ушаччыне і Лепельшчыне. У 1944 годзе разам з савецкімі войскамі вызвалялі родную Беларусь.

Дарагія рабяты!
Знайдзіце магілы партызан, шануйце іх, памяніце добрым словам тых, хто без пары аддаў сваё жыццё, каб маглі жыць мы з вамі і нашы пакаленні на нашай вольнай зямлі.

І. Ф. ПРАТАСЕВІЧ.
Надрукавана ў №30 ад 17.04.2015 г.



7 комментариев по теме “Из воспоминаний Ивана Фёдоровича Протосевича: о зарождении партизанского движения на Добейщине

  1. «Па загаду шумілінскага каменданта ўвесь паліцэйскі атрад быў выкліканы ў раённы цэнтр. Склаўшы зброю ў калідоры, паліцаі прайшлі ў пакой да каменданта, апошні паставіў абяззброеным выбар: альбо ехаць “у вялікую Германію”, альбо ісці ў партызаны (?!), ці, нарэшце, разысціся па дамах. Заядлыя паліцаі пажадалі ехаць у Германію, астатнія захацелі быць дома. Так і адбылося. Многія паліцаі разышліся па дамах, а некаторыя адразу адправіліся да партызан.»

    Что то я не могу логически понять. Немцы что полные кретины были??? Они что полицаев,трусов и дезертиров не расстреливали на месте?? Они им еще оказывается и давали выбор, мол хотите возьмем вас в Германию а хотите в партизаны идите???

  2. Так в документе. Очевидно разъярённый комендант (не немец, Бородулин, из коллаборационистов) с какой-то иронией предложил пойти в партизаны. Большинство полицаев, пишет автор воспоминаний, остались дома.

  3. К ноябрю 1941 г. возобновились богослужения в церквах села Фальковичи и местечек Яновичи и Добея в окрестностях Витебска.
    Судя по всему священник погиб во взорванной церкви, ее уже нет на немецкой карте 1943-го года. 14.08.2013 освящен памятный крест на месте бывшего храма.

  4. Вряд ли священник погиб в церкви, если там был создан укреппункт полицаев. Скорее всего богослужения возобновились на короткий период до того, как партизаны её взорвали.

  5. Есть версия, что атак было как минимум две. Впрочем есть расхождения в разных воспоминаниях, сложно сейчас восстановить весь ход событий.

  6. «Так в документе. Очевидно разъярённый комендант (не немец, Бородулин, из коллаборационистов) с какой-то иронией предложил пойти в партизаны. Большинство полицаев, пишет автор воспоминаний, остались дома.»

    Ну хорошо разьяренный комендант с иронией предложил пойти в партизаны. Но как трусов-полицаев сбежавших с боя оставили дома? При том что не яшкаясь немцы сжигали целые деревни.????

  7. Видимо либеральничали до 43-го… Дом у бабушки сожгли в 41-м, а семью не тронули. В 43-м, 44-м, когда действовали карательные подразделения, были уже другие истории.
    После разрушения Добейской церкви какое-то время действовала Новиковская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *