Лета – час навальніц…

Безопасность Общество

Лета – час навальніц…
Адной з найбольш частых прыродных атмасферных з’яў летам лічыцца навальніца. Асноўны паражаючы фактар навальніцы – маланка.
У маланцы ёсць свае “любімыя мясціны”, куды яна часцей за ўсё б’е: высокае дрэва, якое стаіць асобна, сцірта, пячная труба, высокая пабудова. У лесе маланка часта паражае дуб, сасну, яліну, радзей – бярозу, клён. Б’е заўсёды нечакана, можа выклікаць пажар, выбух, разбурэнне пабудоў і канструкцый, траўміраванне і гібель людзей і жывёлы.
Папярэдзіць яе немагчыма. А вось для змяншэння выпадкаў паражэння маланкай неабходна ведаць і выконваць асноўныя правілы і патрабаванні бяспекі ў залежнасці ад канкрэтных умоў.
У будынку: не дапускайце скразнякоў, шчыльна зачыняйце вокны, дымаходы, выключыце электрапрыборы з разетак, адключыце вонкавую антэну, спыніце тэлефонныя размовы, па магчымасці адыдзіце ад акна, печкі, каміна, металічных прадметаў, не знаходзьцеся на даху і паддашку.
У лесе: пастарайцеся сустрэць навальніцу на палянцы, не шукайце абароны пад шатамі высокіх ці адзінокіх дрэў, не дакранайцеся да іх ствалоў, не размяшчайцеся ля кастра: пыл гарачага паветра – добры праваднік электрычнасці.
На адкрытым месцы: сачыце за тым, каб не сталі самай высокай кропкай ў наваколлі, бо менавіта ў яе часцей за ўсё трапляе маланка. Не знаходзьцеся ля металічных агароджаў, апор ліній электраперадач і пад правадамі, не хадзіце басанож, не хавайцеся ў стозе сена ці саломы. Спыніце спартыўныя гульні і рухі.
Ля вады: у час навальніцы не купайцеся, адыдзіце далей ад вадаёма, не плавайце на лодцы і не лавіце рыбу.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №63 ад 19.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *