ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ

Закон Общество

ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ
Прапаў пастух
У РАУС звярнулася кіраўніцтва СФГ “Раднік” з той нагоды, што прапаў пастух. Як высветлілася, напярэдадні гэты пастух разам з іншым на конях шукаў статак цялят, які збег непадалёк ад вёскі Лакетчына. Цялят знайшлі іншыя работнікі гаспадаркі. А  пастух так і не вярнуўся… Вя-дзецца вышук.
Раней судзімыя
Двое жыхароў нашага раёна (абодва раней судзімыя) невядома чаго апынуліся ў в. Падулазнікі Віцебскага раёна. У чорных масках на тварах яны ўварваліся ў адзін з жылых дамоў, укралі некалькі залатых вырабаў гаспадыні, мабільнік і грошы. Агульны ўрон склаў 18,6 мільёна рублёў.
Гаспадар сям’і кінуўся абараняць сваю сям’ю і маёмасць. Але злачынцы яго збілі, і той з цяжкімі траўмамі і пераломамі  трапіў у бальніцу, а на наступны дзень памёр. Супраць злодзеяў узбуджана крымінальная справа.
Ліпавыя крэдыты
Загадчыцы некалькіх магазінаў у нашым раёне вырашылі паквапіцца на казённыя грошы. Пры гэтым пайшлі на махлярства. А каб у час праверкі іх ні ў чым не западозрылі, аформілі несапраўдныя крэдыты, якія быццам бы будуць выплачаны праз некалькі месяцаў.  Такім чынам загадчыцы збіралі сабе грошы на мэблю, абновы. А адна з жанчын расказала міліцыянерам, што збірае грошы на адпачынак у санаторыі.
Але махлярства раскрылася.Узбуджаны крымінальныя справы. Расследаваннем дадзенай справы займаюцца спецыялісты групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.
Нападпітку
У РАУС звярнуўся непрацуючы жыхар Обалі, які расказаў, што быў у кампаніі землякоў, дзе не абышлося без спіртнога. А пасля мужчыну пабіў знаёмы жыхар Обалі. З закрытымі пераломамі пацярпелы дастаўлены ў бальніцу. Супраць таго, хто махаў кулакамі, узбуджана крымінальная справа.
На мове лічбаў
За студзень-ліпень бягучага года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 6 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 2 чалавекі загінулі, 4 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці (за гэты ж перыяд мінулага года было 6 ДТЗ, загінула 7 чалавек і 3 паранены).
У гэтым годзе супрацоўнікамі ДАІ РАУС выяўлена 2601 парушэнне (у мінулым годзе было на 56 больш), прычым да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне хуткаснага рэжыму прыцягнуты 1304 вадзіцелі (летась – 1137 вадзіцеляў). 52 кіроўцы селі за руль нецвярозымі, за што былі пазбаўлены вадзіцельскіх правоў. За парушэнне правілаў дарожнага руху аштрафаваны 144 пешаходы, тыя, хто кіраваў вазком і вела-сіпедысты.
Сёлета супрацоўнікі ДАІ спынілі 57 вадзіцеляў, якія ехалі без правоў (летась такіх парушальнікаў было 36). Затрымана 65 матацыклістаў, у тым ліку 5 – нецвярозых.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №63 ад 19.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *