Как не заблудиться в лесу?

Безопасность Общество

Лес поўны нечаканасцяў

Практычна пачаўся сезон збору ягад і іншых дароў, на якія шчодрыя нашы лясы. Сотні людзей ідуць на прыроду, і, як паказваюць аператыўныя зводкі, нярэдкія выпадкі, калі доўгачаканыя паходы ў лес заканчваюцца вельмі сумна. У сувязі з гэтым хочацца нагадаць некалькі правілаў, як не заблукаць у лесе.
Адпраўляючыся ў лес, заўсёды паведамляйце сваім блізкім, суседзям ці сябрам, куды вы ідзяце і калі плануеце вярнуцца. Знаходзячыся ў лесе, не заходзьце ўглыб незнаёмай мясцовасці. Калі ўсё-такі вырашылі ісці, пакідайце на шляху руху арыенціры, па якіх можна будзе вярнуцца да знаёмага месца.
Перад паходам у лес абавязкова вазьміце з сабой рукзак ці сумку, у якіх павінны знаходзіцца: заражаны мабільны тэлефон, компас, нож, ліхтарык, запалкі ці запальнічка ў непрамакальнай упакоўцы. Пажадана таксама ўзяць з сабой кацялок, прадукты харчавання “на ўсялякі выпадак”, ваду, плёнку для накідкі ці навесу ад дажджу.
Калі ж вы ўсё-такі заблудзіліся, адразу трэба спыніцца, супакоіцца і далей не рухацца. Уважліва прыслухайцеся. Пры магчымых шумах тыпу гудкоў аўтамабіляў ці іншых сігналаў лепш за ўсё ісці на іх гук, стараючыся захоўваць прамую лінію свайго руху.
У лесе самае галоўнае – не губляць самавалодання і памятаць наступнае: не рухацца ў цёмны час сутак, ноч неабходная для аднаўлення сіл; не хадзіць па звярыных сцяжынах; не выходзіць на балоцістыя ўчасткі лесу; не есці незнаёмыя дзікарослыя расліны – лепш папіць вады. Без ежы чалавек можа пражыць да 30 дзён, а вось без вады – толькі тыдзень.
Калі самастойна выбрацца не ўдаецца, пазваніце па тэлефоне экстраных службаў (101, 102, 112), патлумачце сітуацыю, вам абавязкова дапамогуць. Пры гэтым пастарайцеся нікуды не збягаць ад людзей, якія вас шукаюць. Сядзьце, распаліце касцёр, магчыма, дым прывабіць увагу.
Калі патрабуецца начоўка, у першую чаргу вызначце сухое месца. Размясціцца лепш каля ручая ці рачулкі, на адкрытым месцы. Часовым укрыццем могуць служыць навес, шалаш, зямлянка. Выбар тыпу ўкрыцця залежыць ад умення, здольнасцяў і фізічнага стану чалавека. У цёплы час можна абмежавацца пабудовай простага навесу.
Галоўнае – не адчайвацца. Ведайце: вас ужо шукаюць.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *