Гвардыі радавы Уладзімір Груца ўзнагароджаны фотаздымкам ля разгорнутага баявога сцяга 103-й паветрана-дэсантнай брыгады

Актуалии Молодёжь Общество

У крылатай гвардыі

У 103-й паветрана-дэсантнай брыгадзе сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь праходзяць службу лепшыя юнакі нашай краіны. За час службы ў элітным злучэнні юнакі становяцца сапраўднымі мужчынамі, патрыётамі сваёй Айчыны.

Гвардыі радавы Груца Уладзімір Дзмітрыевіч,  жыхар Шумілінскага раёна, праходзіць службу на пасадзе старшага наводчыка ў зенітнай ракетнай артылерыйскай батарэі. За час службы зарэкамендаваў сябе выключна як адказны і выканаўчы ваеннаслужачы, неаднаразова заахвочваўся камандзірамі і начальнікамі.
Гвардыі радавы Груца Уладзімір Дзмітрыевіч узнагароджаны фотаздымкам ля разгорнутага баявога сцяга брыгады.
«Мяне з дзяцінства вабіла ваенная служба, – кажа Уладзімір. –  Пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі ў чэрвені 2018 года мяне прызвалі служыць у 103-ю паветрана-дэсантную брыгаду. Тым самым ажыццявілася яшчэ адна мая запаветная мара – апрануць блакітны берэт і з гонарам насіць цяльняшку. У злучэнні на прыкладах подзвігаў воінаў-дэсантнікаў праходзяць заняткі і выхаваўчая работа, бо дэвіз воінаў-дэсантнікаў – “Ніхто, акрамя нас!”».
Вось такія сумленныя, смелыя, нераўнадушныя, верныя лепшым традыцыям воінаў-дэсантнікаў юнакі  служаць у праслаўленай 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гвардыі маёр Аляксандр ПАСТАРНАК.
Надрукавана ў №16 ад 22.02.2019 г.