Комплекс Марково Шумилинского района высушивал до 300 тон зерна за сутки

Сельское хозяйство Экономика

Да трохсот тон за суткі
Зернесушыльны комплекс у Маркаве параўнальна новы – яму трэці сезон. На ім працуюць чатыры аператары. Падчас нашага прыезду дзяжурыў М. В. Сталярэнка. Тут ён трэці сезон. Кажа, што абсталяванне добрае. За тэмпературай і вільготнасцю зерня сочаць камп’ютары. У самыя напружаныя дні за суткі высушвалі да 300 тон зерня.  “Маглі б і больш, бо прадукцыйнасць комплексу пры вільготнасці зерня 22% – 400 тон за суткі,“ – расказаў дырэктар гаспадаркі
А. М. Пытко.
“Увогуле ў гэтым годзе са жнівом, можна сказаць, пашанцавала, – кажа Аляксей Мікалаевіч. – Ні надвор’е не падвяло, ні тэхніка. На пляцоўках не было залежаў. Дзякуючы надвор’ю, сэканомілі і электрычнасць, і прыродны газ.   Задаволены азімымі зерневымі, а вось яравыя, у прыватнасці, ячмень і пшаніца, падвялі. З-за працяглай засухі зерне не налілося, дробнае”.
У складах гаспадаркі засыпана 354 тоны насення яравой пшаніцы і  320 тон азімай.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №63 ад 19.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *