Августовские заботы КФХ «Родник» Шумилинского района

Край шумілінскі Сельское хозяйство

СФГ “Раднік”: жнівеньскія клопаты
Травы – на насенне
У СФГ “Раднік” поўным ходам ідзе ўборка траў на насенне. Убіраюць райграс, фестулоліум, аўсяніцу чырвоную і лугавую, яжу зборную і іншыя травы – намалацілі больш за 80 тон насення.
Суперэлітнае насенне паступае ў “Віцебскнасентравы”,  дзе даводзіцца да патрэбных кандыцый. А потым насенне купляюць сельгаспрадпрыемствы вобласці і за яе межамі.
“Наша гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні траў, – кажа кіраўнік СФГ “Раднік”. Ю. В. Сямёнаў. – Шчыра скажу: гэта справа выгадная. Напрыклад, тона насення аўсяніцы чырвонай каштуе каля 18 мільёнаў  рублёў.
Хутка прыступім да ўборкі бабовых. Насенне донніка, галегы ўсходняй і эспацэрта пясчанага таксама павязём на “Віцебскнасентравы”.
Раннюю бульбу – на продаж
Яшчэ ў канцы ліпеня ў СФГ “Крыніца” пачалі капаць раннюю бульбу гатунку “Лілея”. Прадаюць яе ў асноўным пад заказ.
“Разыходзіцца па ўсёй Віцебскай вобласці, ёсць заказчыкі і з  Расійскай Федэрацыі, – кажа Ю. В. Сямёнаў. –  Нядаўна куплялі бульбу раённая бальніца і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ураджайнасць  добрая – 257 цэнтнераў з гектара. Аптовым пакупнікам прадаём па 4-4,5 тысячы рублёў за  кілаграм”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №61 ад 12.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *