Юные спортсмены из Шумилинского района громко заявили о себе

Край шумілінскі Молодёжь Спорт, туризм

Яны гучна заявілі пра сябе
(Працяг. Пачатак у №№62-63)
Валейбол
З 1966 года ў райцэнтры працуе аддзяленне ДзЮСШ па валейболе. Поспехі шумілінскага валейболу цесна звязаны з імем трэнера Анатоля  Яўгенавіча Завадскага.  ДзЮСШ падрыхтавала двух майстроў спорту і чатырох кандыдатаў у майстры спорту.
Сёння трэнерамі па валейболе працуюць Аляксей Аляксеевіч Паршыкаў, Людміла Мікалаеўна Харкавец, Любоў Васільеўна Бабова і Вікторыя Валянцінаўна Дубко.
Пётр ЛАЗУКА
У складзе зборнай Віцебскай вобласці заваяваў другое месца на Алімпійскіх днях моладзі па валейболе (2013, 2014 г.), у складзе зборнай Прыдзвіння стаў чэмпіёнам на першынстве Беларусі па валейболе. Неаднаразовы чэмпіён вобласці.
Гуляе за прафесійны валейбольны клуб “Марка” (Віцебск).
Арцём МАСЬКО
У складзе зборнай Віцебскай вобласці ў 2013 годзе заваяваў другое месца на Алімпійскіх днях моладзі па валейболе. Неаднаразовы чэмпіён вобласці.
Гуляе за прафесійны валейбольны клуб “Марка” (Віцебск).
Яўген ЦЫРУЛІК
У складзе зборнай Віцебскай вобласці ў 2014 годзе заваяваў першае месца на першынстве Беларусі па валейболе. Неаднаразовы чэмпіён вобласці.
(Працяг будзе).
Надрукавана ў №64 ад 22.08.2014 г.



1 комментарий по теме “Юные спортсмены из Шумилинского района громко заявили о себе

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *