Умники и умницы из СШ №1

Актуалии Образование

Свята трыумфу розуму,  таленту, творчасці
“Віват!” — пад такой назвай прайшло ў Шумілінскай СШ  №1 свята ў гонар пераможцаў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах, свята трыумфу розуму, таленту, творчасці, свята перамогі над невуцтвам і лянотай.
У актавай зале сабралася школьная эліта, зоркі інтэлектуальнай алімпіяды, тыя, каму служыць не толькі талент, але і імкненне да мэты, упартасць, жаданне стаць творцам свайго жыцця.
У гэтым навучальным годзе старт рэспубліканскай алімпіядзе па агульнаадукацыйных прадметах быў дадзены ў кастрычніку. У першым этапе алімпіяды ў нашай школе прыняло ўдзел 285 вучняў з 5 –11 класаў. 142 з іх сталі пераможцамі і прызёрамі. Прычым, тры з іх — Дзмітрый Емяльянаў (6 “В” клас), Дзіяна Байдакова (8 “В”), Андрэй Казаравец (10 “Б”) — атрымалі перамогу па шасці прадметах. Ілья Сіўцоў (6 “В”) стаў пераможцам па пяці прадметах, 11 школьнікаў паказалі самы высокі ўзровень ведаў па чатырох прадметах, 14 — па трох.
На свяце ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце А. А. Красіцкая ўручыла дыпломы пераможцам школьнай алімпіяды. У гэты дзень усе лепшыя словы, песні, пажаданні былі для нашых разумнікаў і разумніц.
Алімпіяда — гэта магчымасць ацаніць свой узровень ведаў, павысіць яго, падрыхтавацца да новых сур’ёзных выпрабаванняў.
Наперадзе наступныя этапы рэспубліканскай алімпіяды, іншыя інтэлектуальныя турніры. Наперадзе новыя вышыні, новыя спаборніцтвы і, хочацца верыць, новыя перамогі.
Л. Сіліна,  намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1.
Надрукавана ў №95 ад 7.12.2010 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *