На выборах депутатов Палаты представителей с 6 по 10 сентября можно проголосовать досрочно

Актуалии Новости

6 верасня пачалося датэрміновае галасаванне
6 верасня пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Выбаршчыкі, якія па розных прычынах не могуць прагаласаваць у дзень выбараў 11 верасня, могуць гэта зрабіць з 6 па 10 верасня. Выбарчыя ўчасткі ў гэтыя дні будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, які ўключаны ў спісы, па прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь альбо аднаго з ніжэйназваных дакументаў: ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання дзяржаўнага служачага, вадзіцельскага пасведчання, пенсійнага пасведчання (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), студэнцкага білета, даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія згубілі пашпарт). Пры атрыманні бюлетэня выбаршчык асабіста распісваецца ў адпаведнай графе спіса выбаршчыкаў.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *