Фінансавая граматнасць і замежная валюта

Общество Экономика

Фінансавая граматнасць і замежная валюта
Замежную валюту можна купіць у абменным пункце. Гэта такое падрадзяленне банка, дзе адну валюту мяняюць на другую. Банкаўскія абменныя пункты могуць знаходзіцца не толькі ў саміх банках, але і ў магазінах, на рынках, у бізнес-цэнтрах, гасцініцах і г. д.
У кожнай валюты ёсць курс. Прасцей кажучы, гэта кошт грошай адной краіны ў адносінах да грошай другой. Напрыклад, на таблічцы напісаны курсы продажу і пакупкі. Калі мы хочам купіць у банка валюту, трэба глядзець на курс продажу (тое, за колькі банк прадае). А калі нам трэба прадаць замежную валюту – на курс пакупкі (тое, за колькі банк яе купляе).
У кожнай краіне курсы валют вызначаюцца цэнтральнымі банкамі. У Беларусі гэта Нацыянальны банк. Курсы валют залежаць ад многіх эканамічных умоў, і ў першую чаргу – ад попыту і прапановы. Чым больш жадаючых купіць якую-небудзь валюту, тым больш яна каштуе, і наадварот. Банкі выкарыстоўваюць курс Нацбанка ў якасці арыенціру і рашаюць, па якой цане яны будуць прадаваць долары-еўра і іншую валюту ў сваіх абменных пунктах.
Кожны банк самастойна рашае, па якому курсу прадаваць валюты. З-за гэтага адна і тая ж валюта ў абменных пунктах пэўных банкаў можа каштаваць больш танна ці даражэй, чым у абменных пунктах іншых банкаў. Калі трэба купіць ці прадаць валюту, лепш паглядзець на курсы ў абменных пунктах некалькіх банкаў і выбраць самы выгадны. Дарэчы, бегаць па горадзе для гэтага зусім неабавязкова: гэту інфармацыю банкі публікуюць на сваіх старонках у інтэрнэце.
Важна ведаць
Калі вы едзеце ў водпуск, то лепш загадзя купіць валюту той краіны, у якую збіраецеся. Гэта будзе зручней і выгадней.
У абменным пункце можна памяняць не толькі беларускія рублі на грошы другіх краін, але і памяняць адну валюту на другую (напрыклад, расійскія рублі на долары, еўра на расійскія рублі  і наадварот). На мове банкіраў гэта называецца канверціраванне.
У Беларусі для таго, каб купіць валюту, патрэбны пашпарт. А вось калі вы хочаце прадаць замежныя грошы ў абменным пункце, такія дакументы не патрэбны.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №65 ад 26.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *