Вы можете помочь детям из приюта

Общество

Дапаможам дзецям з прытулка!
Кожнае дзіця хоча, каб яго абняў родны чалавек, прылашчыў, расказаў казку, хоча звычайнай чалавечай цеплыні. На жаль, у наш час ёсць бацькі, якія забываюцца на свае абавязкі, якія любоў да дзяцей замянілі на захапленне алкагольнымі напіткамі, вядуць разгульнае жыццё. А іхнія дзеці аказваюцца ў прытулку.
У дзіцячым сацыяльным прытулку цяпер знаходзіцца 17 непаўналетніх (9 дзяўчынак і 8 хлопчыкаў), з іх трое – дашкольнага і 14 – школьнага ўзросту. Трое непаўналетніх паступілі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці.
Усе дзеці маюць патрэбу ў адзенні, абутку (ў тым ліку і спартыўным), школьна-пісьмовых прыладах, сродках асабістай гігіены.
Калі вам неабыякавыя гэтыя дзеці, прыміце ўдзел у акцыі “Клопат”.
Нашы каардынаты: г. п. Обаль, вул. Камсамольская, 1. Тэл.: 4-57-48 – дырэктар СПЦ, 3-63-48 – прытулак.
Будзем удзячныя за любую дапамогу.
Шумілінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Надрукавана ў № 67 ад 28.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *