Зарабляць грошы, шанаваць сваю маёмасць

Актуалии Президент Экономика

Зарабляць грошы, шанаваць сваю маёмасць
У рамках Дня інфармавання ў калектыве ДЛПУ “Шумілінская райветстанцыя” прайшла сустрэча з інфармацыйна-прапагандысцкай групай райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
І. М. Новікава выступіла з аналізам сацыяльна-эканамічнай сітуацыі  ў раёне, якая ўзнікла па выніках работы за 7 месяцаў года, адзначыла, што назіраецца нязначны рост аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах адносна адпаведнага перыяду мінулага года. Увесь прырост забяспечаны за кошт росту прадукцыйнасці працы. Аднак па індэксу фізічнага аб’ёму ні Обальскі керамічны завод, ні льнозавод, ні УП ЖКГ праграму не выканалі.
У раёне вядзецца мадэрнізацыя вытворчасці. Самая буйная – на Обальскім керамічным заводзе (заводу выдзелена з вобласці 74 мільярды рублёў). Не могуць задаволіць тэмпы рэканструкцыі малочнатаварных ферм. Прычына празаічная – не стае грошай. Наогул па развіцці малочнай галіны справы не вельмі радуюць.  А малако – гэта грошы, якія можна было выдзеліць на рашэнне як бягучых, так і перспектыўных задач вытворчасці.
І. М. Новікава спынілася на аператыўнай зводцы па лініі таварыства ратавання на водах, на крымінагеннай сітуацыі ў раёне, асабліва па крадзяжах веласіпедаў. Трэба вучыцца шанаваць сваю маёмасць!
Ішла гаворка на Дні інфармавання па падрыхтоўцы да школы, па новых тэхналогіях, якія прыходзяць у раён па лініі Белтэлекама, па іншых, не менш важных надзённых праблемах.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №65 ад 26.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *