Шумилинские животноводы приняли участие в областных торжествах

Президент Экономика

Лепшым жывёлаводам – граматы і падарункі

6 сакавіка ў Віцебску прайшло ўрачыстае ўшанаванне перадавікоў аграпрамысловага комплексу вобласці. Мерапрыемства было арганізавана аблвыканкамам сумесна з Віцебскім абкамам прафсаюза работнікаў АПК.

Лепшыя жывёлаводы сабраліся ў Доме культуры Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Дэлегацыю нашага раёна ўзначаліў старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў. На  святочным мерапрыемстве пабывалі даяркі Ганна Бякач (ферма Латкова сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае”), Алена Цімафеева (ферма Макаўе СФГ “Раднік”), Ала Талсташава (ферма Башні ААТ “АграБаравінка”) і ветурач ААТ “Ляжні” Аляксандр Прохараў.
Ва ўрачыстасцях бралі ўдзел старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, старшыня Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў і старшыня абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК Віктар Гутараў.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, якая таксама было запрошана на святочнае мерапрыемства, падзялілася сваімі ўражаннямі: “Ушанаванне перадавікоў у такім шырокім фармаце прайшло ўпершыню ў вобласці. 150 лепшых жывёлаводаў узнагародзілі падарункамі, граматамі і падзякамі аблвыканкама, рэспубліканскага і абласнога камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК. Жывёлаводам нашага раёна ўручылі каштоўныя падарункі. Увогуле мерапрыемства вельмі спадабалася. Перад прысутнымі выступіў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, які не толькі падзякаваў лепшым работнікам Віцебшчыны за добрую работу, але і расказаў пра стан жывёлагадоўлі па вобласці ў цэлым. Прыемна было пачуць, што 45 гаспадарак вобласці дасягнулі пяцітысячных надояў. Нашаму раёну ёсць на каго раўняцца і ў каго пераймаць вопыт”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *