Своё имущество — под надёжный замок

Грамадства Закон

“Магчымасць украсці стварае злодзея”
На тэрыторыі нашага раёна ў гэтым годзе зарэгістравана 11 кра-дзяжоў веласіпедаў. Прычым, у большасці выпадкаў у гэтых крадзяжах вінаваты самі грамадзяне, якія пакідаюць веласіпеды без нагляду на прыдамавой тэрыторыі, у пад’ездах і падвалах жылых дамоў, а таксама ў грамадскіх месцах. Так,  жыхарка райцэнтра мела звычку пакідаць свой горны веласіпед на ноч у пад’ездзе дома. Некалькі разоў “пранесла”, а аднойчы веласіпеда не стала. А каштаваў ён больш за тры мільёны рублёў.
Таму аматарам-веласіпедыстам хочацца параіць не пакідаць свайго двухколавага сябра без нагляду. Варта набыць для веласіпеда спецыяльнае супрацьугоннае ўстройства. Не трэба веласіпеды пакідаць у пад’ездах і спадзявацца на дамафонныя дзверы. Як паказвае жыццё, і такія дзверы  для злодзеяў –  не перашкода. Памятайце выраз Ф. Бекона: “Магчымасць украсці стварае злодзея”.
Калі ля вашага дома, пад’езда ці магазіна нехта ўбачыць падазроных асоб, якія цікавяцца веласіпедамі, запомніце гэтых людзей і тэрмінова паведаміце аб гэтым у міліцыю.
С. КУЗНЯЦОЎ, в. а. начальніка аддзялення аховы правапарадку  і
прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў № 67 ад 02.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *