Фотохудожник Василий Мясоедов подарил шумилинцам более 70 работ

Мир увлечений Общество

Фотавыстава – у падарунак музею
Газета пісала аб тым, што ў пачатку лета ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі пачала працаваць фотавыстава “З любоўю аб роднай зямлі” нашага земляка Васіля Дзмітрыевіча Мясаедава, сына славутага Дзмітрыя Васільевіча Мясаедава, ваеннага капітана, удзель-ніка Вялікай Айчыннай вайны, былога старшыні сельсавета, старшыні райвыканкама, пахаванага на воінскіх могілках у гарадскім парку.
У канцы жніўня Васіль Дзмітрыевіч Мясаедаў зноў прыехаў з Падмаскоўя, дзе ён зараз жыве са сваёй сям’ёй, на сваю маленькую радзіму. “Цягне, нічога не магу з сабой зрабіць”, – прызнаўся Васіль Дзмітрыевіч. І мэта візіту ў земляка была важная і высакародная – фотамастак вырашыў падарыць сваю выставу (а гэта больш за 70 работ) музею. Паабяцаў, між іншым, што экспазіцыю будзе перыядычна папаўняць.
У дзень нашай сустрэчы В. Д. Мясаедаў меў многа планаў: наведаць музей і перадаць фотаработы, сустрэцца з аднакласнікамі і сябрамі. І абавязкова выехаць на “фотапаляванне” па роднай Шумі-ліншчыне, на Прыдзвінне, Дабей-шчыну. Наведаў і Віцебск, каб зняць славутыя мясціны, блізкія сэрцу і памяці. “Хачу папоўніць свой “багаж” фотаздымкамі прыроды роднай Віцебшчыны і, канешне ж, Шуміліншчыны”, – прызнаўся фотамастак.
Бачна па ўсім, фотасправай чалавек захоплены сур’ёзна. На ўсё жыццё. І ўмее мастак заўважаць непаўторнае, прыгожае, свежае, што цешыць сэрца і радуе вока.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 67 ад 02.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *