Спорт-дайджест

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
3-5 снежня ў Віцебску прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці двухразовага чэмпіёна СССР Мікалая Хітракова.
Паспяхова на турніры вы-ступілі обальскія барцы (трэнер Пётр Ганушчанка), якія заваявалі шэсць прызавых месцаў: першыя ў Арцёма Сачыўкі (вагавая катэгорыя 32 кг) і Аляксандра Храмцова (42 кг), другія месцы – ва Ула-дзіслава Грачухіна (53 кг) і Ягора Ганушчанкі (35 кг), трэція – у Вадзіма Грачухіна (47 кг) і Мікіты Малашэнкі (32 кг).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Гулялі без гасцей

У мінулую нядзелю ў будынку Шумілінскай СШ № 1 адбыўся шахматны турнір. Меркавалася, што ў ім удзел возьмуць каманды, з якімі ў нашых шахматыстаў склаліся партнёрскія адносіны. На жаль, госці з-за неспрыяльных умоў надвор’я на турнір у Шуміліна не прыехалі.
Правялі раённы шахматны турнір у два туры. Пераможцам выйшаў Мікалай Радайкін, які набраў 9 ачкоў, на другое месца выйшаў Дзмітрый Шэўчык, трэцім быў Уладзімір Вярлоў.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *