125 молодых специалистов приехали на работу в Шумилинский район

Молодёжь Общество Экономика

125 маладых спецыялістаў прыехалі на працу ў Шумілінскі раён
Пасля заканчэння ўніверсітэтаў і акадэмій, каледжаў і ліцэяў 125 маладых спецыялістаў прыехалі на працу ў Шумілінскі раён. Гэта вельмі добры патэнцыял для ўмацавання эканомікі і сацыяльнай сферы, фарміравання іміджу раёна. Пажадаем жа ім, хто робіць першыя крокі ў прафесіі, веры ў свае сілы і ініцыятывы, творчасці і плёну, здароўя і кахання, жадання пусціць трывалыя карані на шумілінскай зямлі. А мы знаёмім чытачоў раённай газеты з маладым кадравым папаўненнем Шуміліншчыны.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама
Навучальныя ўстановы раёна прынялі на работу 11 маладых педагогаў. Восем выпускнікоў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава прыйшлі працаваць у Шумілінскі раён. Аліса Муркова бу-дзе працаваць настаўнікам фізікі ў СШ №2. У Мікіціхінскай СШ фізіку і матэматыку будзе выкладаць Таццяна Гусакова. СШ №1 прымае ў свае рады настаўніка англійскай мовы Марыю Лазараву. Васіль Кармазін будзе працаваць у дзвюх школах: у Язвінскай д/с-БШ настаўнікам фізікі, у Лаўжанскай д/с-БШ – настаўнікам інфарматыкі. Выхавальнікам дзіцячага сацыяльнага прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ўладкавалася Таццяна Жураўская. Прафесію выхавальніка ў Шумілінскім дзіцячым садзе №1 будзе асвойваць і Вольга Волкава. У Слабадской СШ будзе выкладаць біялогію і хімію Вольга Рылова, матэматыку – Святлана Сонцава. У Слабадскую школу педагогам-псіхолагам накіравана і Таццяна Ярашонак, якая закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Выпускніца Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Маргарыта Сілкіна будзе працаваць у цэнтры дзяцей і моладзі педагогам дадатковай адукацыі. Аляксандр Гаўрылаў пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта знойдзе прымяненне сваім ведам у якасці інжынера групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела.
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама
Тры выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа прыехалі ў раён. Анастасія Міглан будзе працаваць настаўнікам па класу акардэона, Арцём Цыганкоў – настаўнікам па класу саксафона, Анастасія Жыляева – кацэртмайстрам Шумілінскай ДШМ. Настаўнікам ударных інструментаў у гэтай жа школе будзе працаваць Ілья Карнілаў, які закончыў Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж. Пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага каледжа бібліятэкарам працуе Ірына Прыгун.
СТАА “Вежа”
Тэхнолагам на прадпрыемства прыйшла Марыя Барысава – выпускніца Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.
ДЛГУ «Шумілінскі лясгас»
Інжынерам па якасці прыйшоў працаваць у лясгас выпускнік Беларускага дзяржаўнага тэхнала-гічнага ўніверсітэта Ігар Дрозд.
УЗ “Шумілінская ЦРБ”
У раён прыехалі дзве выпускніцы Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Таццяна Мітронава прыступіла да абавязкаў загадчыка (урача агульнай практыкі) Светласельскай амбулаторыі, Ніна Крыўко працуе урачом акушэрам-гінеколагам жаночай кансультацыі.  Пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа да работы прыступілі Рыта Ушал (фельчар паліклінікі), Крысціна Неляховіч (фельчар кабінета даўрачэбнага прыёму аддзялення прафілактыкі паліклінікі), Наталля Кухарэнка (загадчыца (фельчар) Язвінскага ФАПа), Вольга Шылец (медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення) і Вікторыя Бараўкова (медыцынская сястра хірургічнага аддзялення).
УП ЖКГ Шумілінскага раёна
Камунгас падмацаваў свой кадравы састаў трыма маладымі спецыялістамі. Вераніка Бутырына закончыла Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж, ёй даверылі абавязкі старшай рабочай па добраўпарадкаванні населеных пунктаў (вытворчых тэрыторый). Выпускнік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Ілья Пашкевіч працуе сталяром 3-га разраду. Максім Хобатаў, які закончыў Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй, уладкаваўся рабочым па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў 5-га разраду.
Філіял “Шумілінскае РВУ газавай гаспадаркі” ВРУП “Віцебскаблгаз”
Аляксандр Голяс пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта заняў пасаду інжынера.
Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне
Выпускніца Віцебскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэю №5 Анастасія Стахеева папоўніла рады страхавых агентаў.
ДЛПУ “Шумілінская райветстанцыя”
Кацярына Дзятковіч пасля заканчэння Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прыйшла сюды працаваць дзяржветінспектарам.
Шумілінскае райспажыўтаварыства
Саліднае папаўненне з 12 спецыялістаў атрымала райспажыўтаварыства. Вядучым спецыялістам па кадрах пачынае тут сваю працоўную дзейнасць выпускнік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Яраслаў Нясон. Наталля Безвадзіцкая, якая закончыла Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж, працуе бухгалтарам сектара фінансава-разліковых аперацый. Вадзіцелем працуе Максім Саўчанка (закончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж). Пасля заканчэння Полацкага гандлёва-тэхналагічнага каледжа кандытарам працуе Эдуард Зубрыцкі, поварам 4 разраду – Кацярына Іспянкова. Выпускніцы Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага ліцэю Таццяна Барадуліна, Кацярына Сакалова, Ірына Рудова, а таксама Анжаліка Галуза, якая закончыла Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-педагагічны каледж, уладкаваліся прадаўцамі 4-га разраду. Аператарамі ЭВМ працуюць выпускніцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Ірына Дзергачова, Аляксандр Маглыш, а таксама Валянціна Жыгалка, якая закончыла Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж.
ДКБУП “Шумілінская ПМК-70”
У асобе выпускніка Віцебскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэю №2 Віктара Мазылеўскага прадпрыемства атрымала тынкоўшчыка 3 разраду.
УП “Шумілінскае ПМС”
На прадпрыемства прыйшлі два выпускнікі Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа – Яўген Гаўрыленка працуе майстрам, Міхаіл Гуцько – замершчыкам на тапографа-геадэзічных маркшрэйдарскіх работах.
ААТ “Обальскі керамічны завод”
Самы багаты прыток маладых сіл уліўся ў калектыў ОКЗ – 14 спецыялістаў. Выпускніца Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена Гармашова заняла пасаду эканаміста па ўліку цепла- і энергарэсурсаў. Пяць маладых слесараў-рамонтнікаў – Павел Новікаў, Іван Конеў, Глеб Магучы, Кірыл Пазнякоў  (закончылі Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж) і Андрэй Раманюк (выпускнік Віцебскага дзяржаўнага станкаінструментальнага каледжа) – будуць мацаваць эканоміку завода. Сяргей Ляшкевіч працуе механікам транспартнага цэха, Дзмітрый Якацкі – вадзіцелем (яны таксама выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа). Электраманцёрамі па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання ўладкаваліся Аляксандр Курдо (выпускнік Наваполацкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа), Аляксандр Васільеў, Раман Братцаў (закончылі Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны ліцэй), а таксама выпускнік Віцебскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэю №1 Уладзіслаў Палонскі. Яшчэ адзін выпускнікоў Наваполацкага прафесійна-тэхнічнага ліцэю Дзмітрый Яраш пачаў адточваць прафесію слесара. Цесляром працуе Максім Хахель, які закончыў Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці.
ААТ “Шумілінскі льнозавод”
Льнозавод пабагацеў на трох галоўных спецыялістаў: галоўным інжынерам пасля Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта працуе Дзяніс Адаменка, галоўным эканамістам – Анастасія Юрэзіч (выпускніца Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа), галоўным механікам – Дзмітрый Скрыпкін, які закончыў Гарадоцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. Тут знайшлі работу трое выпускнікоў Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа: Аляксей Пашкевіч  і Павел Галубоўскі асвойваюць прафесію тэхніка-электрыка, Дзмітрый Бяляеў заняў пасаду начальніка мехатрада. Аграномам пасля заканчэння Лужаснянскага аграрнага каледжа працуе Юлія Качанава.
Падрыхтавала Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
(Заканчэнне будзе).
Надрукавана ў № 67 ад 02.09.2014 г.



1 комментарий по теме “125 молодых специалистов приехали на работу в Шумилинский район

  1. Ігар Дрозд из ГЛХУ «Шумилинский лесхоз» благополучно ушел!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *