Работа и её риски страхового агента Елены Гусаковой

Актуалии Общество Экономика

Аўтарытэт, павага і давер
Вы ведаеце, без чаго не выязджае ці не выходзіць на абслугоўваемую зону страхавы агент Алена Мікалаеўна Гусакова? Не паверыце: без белай булкі хлеба ў сумцы! Для сабак, якіх даводзіцца прыкормліваць, каб не брахалі, не злаваліся, а прымалі за свайго і пускалі ў хату да кліента.
Работа, што ні кажыце, у страхавога агента небяспечная і рызыковая. Але Алена Гусакова за 17 год да такіх “нечаканасцяў” настолькі прывыкла, што яны яе ніколькі не пужаюць і не засмучаюць. Яна проста выконвае сваю работу. І робіць яе, трэба адзначыць, якасна, з добрымі вынікамі. За што і з’яўляецца ў шумілінскім прадстаўніцтве Белдзяржстраху адным з самых лепшых страхавых агентаў.
Быць на перадавой найперш дапамагае вопыт, пераканана Алена Мікалаеўна. Па-другое, пастаянства. Практычна за ўвесь стаж работы ў Белдзяржстраху ў Алены Мікалаеўны не мянялася зона абслугоўвання: яна страхуе насельніцтва часткі райцэнтра і ўсяго Обальскага сельсавета. І даўно заслужыла аўтарытэт, павагу і давер. Кліентаў сваіх яна ведае практычна пайменна.
З прыходам сучасных тэхналогій вельмі дапамагае ў рабоце мабільная сувязь, прызнаецца А. М. Гусакова…
Алена КАРПУШЭНКА.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №93 ад 30.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *