И снова о дровах и торфобрикете

Общество Экономика

Рыхтуй сані летам…
Правільна кажуць: рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Здавалася б, прыйшла вясна,  халады адступілі і пра паліва на зіму, што прыйдзе, думаць не трэба. Тым не менш адзначым, што на складах райпаліўзбыту ляжыць торфабрыкет, які можна набыць без усякай чаргі і па фіксаваных цэнах.  Нагадаем: норма па такіх цэнах – 3,5 тоны.
Усё ж найбольшым попытам у насельніцтва карыстаюцца дровы. Нагадаем: калі спажывец захацеў атрымаць па фіксаваных цэнах толькі дровы, ён атрымае па норме 4,9 кубаметра на гаспадара. Калі ж захоча мець на падворку два віды паліва, то дазволена па фіксаваных цэнах набыць  3 тоны брыкету і  1,2 кубаметра дроў або 3 тоны кавалкавага торфу і 3,7 кубаметра дроў. Так што даводзіц-ца выбіраць, зыходзячы з кошту і якасці названых відаў паліва.
І нарэшце – пра паліўныя кніжкі. Праз сельвыканкамы райпаліўзбыт раздаў спажыўцам 350 кніжак. Аднак не ўсе, хто мае такую магчымасць, атрымаў іх. Па словах дырэктара райпаліўзбыту У. М. Кійко, сёння такія кніжкі на руках недзе ў кожнага другога, хто мае права на іх атрыманне. Уладзімір Мікалаевіч заклікаў берагчы паліўныя кніжкі, нагадаў, што па кніжцы можна атрымаць дровы ці праз лясніцтва, ці праз райпаліўзбыт, але толькі адзін раз на год.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *