Как бороться с недобросовестными молокосдатчиками?

Сельское хозяйство Экономика

Слоік нясвежага – і ўсё малако скісла
У рэдакцыю завітала жыхарка Язвіна Л. А. Пахоменка: “Тлустасць малака апошнім часам  недацягвае да базіснай,  – скар-дзілася Людміла Аляксееўна. – З-за гэтага за дзесяцідзёнку здымаюць каля дваццаці літраў. Не згодна, што малако поснае, кармлю жывёлу добра”.
Аказваецца, Л. А. Пахоменка не адна з такімі прэтэнзіямі. Не задавальняе ўказаная тлустасць малака сем’і Аверчанкаў і Чаплінскіх. “За апошнюю дзеся-цідзёнку паставілі тлустасць 2,8, – расказала Р. М. Максімава з Язвіна. – Дык я раззлавалася і зусім перастала здаваць малако ў калгас. Прадаю цяпер дачнікам”.
З малочнай скаргай язвінцаў мы звярнуліся да лабаранта СВК “Баравінка” А. П. Сола. Як высветлілася, “Лактан” у гаспадарцы адзін – на Язвіна і Башні. Пробы ў падпісаныя шклянкі лабарант бярэ рэгулярна. Аналіз робіць потым –  раніцай не паспявае, бо малако збіраюць а пятай гадзіне. На свае вочы людзі не бачаць, што паказвае “Лактан”, таму і не давяраюць лабаранту.
“Ды нават калі і бачаць, некаторыя ўсё роўна ўпэўнены, што наш апарат паказвае няправільна”, – кажа А. П. Сола. Таму намеснік старшыні СВК “Баравінка” па ідэалагічнай рабоце П. З. Шалюта ў чарговы раз узяла пробы малака, каб завесці іх на сырзавод.
“У адной шклянцы малако ўвогуле было кіслае”, – расказала аб выніках аналізу інжынер-лабарант сырзавода В. В. Кашнікава. Каб зняць непаразуменні, спецыяліст райсельгасхарчу Р. У. Валадзько парэкамендаваў рабіць некаторы час штодзённы аналіз малака на вачах у малаказдатчыкаў.
Галоўны эканаміст гаспадаркі Н. І. Буланчыкава (яна і малаказдатчык) упэўнена, што малочная праблема вырашальная. Толькі лабарантам, малаказборшчыкам і здатчыкам малака трэба быць сумленнымі – не дзень-два, а пастаянна. На жаль, былі выпадкі, што малако і вадой разбаўлялі. “Аднойчы ўвогуле вярнулі малако, – расказвае Ніна Іванаўна. –  Хтосьці здаў слоік нясвежага, а скісла ўсё”.
Дарэчы, кожны малаказдатчык можна зрабіць платны аналіз у райплемстанцыі. Галоўны ветурач раёна І. У. Галуза параіў вяскоўцам купіць спецыяльныя канцэнтраты для буйной рагатай жывёлы – ад іх малако ў каровы будзе больш тлустае.
Автор Лидия РУМЯНЦЕВА.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *