Сяўба яравых
На раніцу 24 красавіка ў раёне засеяна яравых культур 4571 га (44,7% да патрэбнага). У лідарах – ААТ «Ляжні» і СФГ «Раднік» (пасеяна 71,9% і 67,3% адпаведна).
Кукуруза
Па плане ў раёне трэба засеяць 3000 гектараў кукурузы. Да работы першымі прыступілі механізатары ААТ «АграБаравінка». На іх рахунку 104 гектары (26% да патрэбнага).
Рапс
У СФГ «Раднік» стартавала сяўба яравога рапсу. Яго засеялі 80 гектараў (па плане трэба 100 га). Вырашчанае насенне рапсу гаспадарка будзе пастаўляць на «Віцебскнасентравы».
Ворыва
Па раёне ўзарана 2409 га палеткаў. Амаль усе гаспадаркі перавыканалі даведзенае заданне.
Хімпраполка
У раёне вядзецца хімпраполка азімых зерневых. На 400 гектарах работа праведзена ў КУСГП «Ульскі», на 250 га – у ААТ «АграБаравінка». Па 200 га прапалолі ў ААТ«Ляжні» і СФГ «Раднік».
Выпас
Сельгаспрадпрыемствы актыўна выганяюць жывёлу на летне-пашавы перыяд. На раніцу 24 красавіка пасвіліся 16 статкаў кароў і 10 статкаў цёлак. Усяго на пашу выганяць 22 гурты кароў і 12 гуртоў цёлак.
Ларыса КІСЯЛЁВА

