27 апреля в Шумилино пройдёт весенняя ярмарка

Актуалии Новости

Запрашаем на вясенні кірмаш
27 красавіка на рынку г. п. Шуміліна (вул. Сіпко) адбудзецца вясенні кірмаш па продажы харчовых і нехарчовых тавараў з удзелам прамысловых, сельскагаспадарчых, гандлёвых арганізацый і прадпрыемстваў грамадскага харчавання.
У перадсвяточны дзень велікодную хлебабулачную прадукцыю прадставіць Наваполацкі хлебазавод.
Саджанцы пладовых і дэкаратыўных дрэў і кустоў будуць рэалізоўваць плодагадавальнікі з Віцебскай і Мінскай абласцей.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2019 г.