Напомните детям правила безопасного поведения

Безопасность Общество

Падпаліць – загарыцца, не закрыць кран – зал’е
Наступілі летнія канікулы. Вядома, бацькі не могуць увесь час знаходзіцца з дзецьмі і кантраляваць кожны іх крок. А вось навучыць элементарным правілам бяспекі не перашкодзіць. Варта растлумачыць дзецям, што калі падпаліць – загарыцца, не закрыць кран – зал’е, сунуць металічны прадмет у разетку – ударыць токам. Дзеці павінны ведаць тэлефоны экстрэмальных службаў – 101 ці 112.
Газ. Што рабіць калі пачуў пах газа? Вядома, тэлефанаваць у РАНС ці газавую службу. Рабіць гэта трэба з кватэры суседзяў, бо ў тэлефонным апараце можа незаўважна праскочыць іскра. Нельга запальваць агонь і ўключаць электрапрыборы, у тым ліку і выключальнікі святла.Трэба адкрыць вокны, каб памяшканне праветрылася і тэрмінова пакінуць памяшканне, звярнуцца за дапамогай да суседзяў, калі побач няма дарослых.
Электрычнасць. Неабходна растлумачыць дзецям, што электрычнасць не любіць кантактаў з чалавекам, металічнымі прадметамі і вадой. Галоўнае правіла для дарослых: не пакідайце электрапрыборы ўключанымі, асабліва калі дома толькі дзеці.
Агонь. Дзецям нельга гуляць з запалкамі і запальнічкамі, разеткамі, электрапрыборамі, бен-зінам… А калі вы, паважаныя дарослыя, кудысьці адыходзіце, а дзеці застаюцца дома, то схавайце запалкі, выключце электрапрыборы і раскажыце дзецям пра небяспеку. Чыркнуць запалкай пад сілу нават самаму маленькаму дзіцяці, а вось здагадацца, што ад агню і дыму трэба ўцякаць і клікаць на дапамогу дарослых, могуць не ўсе.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды  і абучэння РАНС.
Надрукавана ў №42 ад 03.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *