Доска почёта Шумилинского района: Алина Волкова

Актуалии Общество Экономика

Важкі ўклад у якасць прадукцыі

Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Славянскі прадукт” – адзін з буйнейшых экспарцёраў Шумілінскага раёна, яго прадукцыю добра ведаюць у многіх краінах свету. І адным са састаўляючых міжнароднага прэстыжу прадпрыемства з’яўляецца якасць прадукцыі, якая залежыць ад сумленнай і адказнай працы кожнага работніка, у тым ліку і аператара лініі разліву Аліны Вітальеўны Волкавай.
Так сталася, што працоўная дзейнасць Аліны Вітальеўны звязана з вытворчасцю моцных напіткаў: напачатку працавала на Шумілінскім вінзаводзе, затым – на “Вежы”. “Дзесяць год назад  уладкавалася на “Славянскі прадукт”, – расказвае жанчына. – Сучаснае абсталяванне, стабільна працуючае прадпрыемства – гэтыя аргументы сталі пераканаўчымі, калі перайшла сюды працаваць.  І за час работы на “Славянскім прадукце” пра гэтае рашэнне ніколі не шкадавала. Да ўсяго, тут цудоўны дружны працоўны калектыў, а гэта, згадзіцеся, вельмі важна”.
Кіраўніцтва  прадпрыемства адзначае, што А. В. Волкава – сапраўдны прафесіянал, шчыры рупліўца. Аліне Вітальеўне можна даверыць самую адказную работу, і можна быць упэўненым, што яна з ёй справіцца. Менавіта таму кіраўніцтва прадпрыемства вылучыла А. В. Волкаву для занясення на раённую Дошку гонару.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №4 ад 12.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *