В Светлосельском сельисполкоме Шумилинскога района обсудили качество почтового обслуживания

Власть Общество Сельское хозяйство

Паштальён – галоўная фігура ў гэтым працэсе
Якасць паштовага абслугоўвання жыхароў сельсавета – такое пытанне вынес на абмеркаванне членаў сельвыканкама старшыня Светласельскага сельскага Савета В. В. Шчарбакоў.
І гэта важна, што сельвыканкам разам з мноствам самых неадкладных паўсядзённых пытанняў знаходзіць час і такія, здавалася б, другарадныя.
Так, аграгарадок Светласельскі знаходзіцца практычна ў Шуміліне, адзначыў Віктар Вікенцьевіч, а вось ці ўсім жыхарам аддаленых вёсак даступны інфармацыйныя і паштовыя паслугі?
Начальнік Шумілінскага ўчастка паштовай сувязі А. А. Новікава, якая прысутнічала на пасяджэнні сельвыканкама, адзначыла, што сёлета ў раёне закрыты тры паштовыя аддзяленні – Добрынскае, Сіроцінскае і Пабедскае. Цяпер іх функцыі выконвае аўтапошта, таму жыхарам як райцэнтра, так і самых аддаленых вёсак раёна, даступны ўсе паштовыя паслугі, запэўніла Алеся Аляксандраўна.
Разам з тым В. В. Шчарбакоў выказаў заклапочанасць тым, што ў апошні час жыхары сельсавета сталі менш выпісваць газет і часопісаў, ён упэўнены, што за гэтым стаяць не толькі фінансава-эканамічныя прычыны. Тут вельмі важная роля паштальёна, яго асабісты кантакт з людзьмі, веданне іх запытаў і густаў, уменне ў час нагадаць пра тое, што трэба прадоўжыць падпіску. Як не круці, а паштальён – галоўная фігура ў гэтым працэсе. Вядома, не трэба скідваць з рахункаў і ролю кіраўніцтва арганізацыі ці прадпрыемства, якое павінна быць зацікаўлена, каб работнікі калектыву былі забяспечаны неабходнай інфармацыяй.
А сельвыканкам бачыць сваю ролю не толькі ў тым, каб трымаць гэтае пытанне на кантролі, ён мае намер весці канкрэтную работу, запрашаць на працоўныя і бацькоўскія сходы прадстаўнікоў пошты, работнікаў раённай газеты, сачыць за тым, каб паштовае абслугоўванне ў сельсавеце мела высокую якасць.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў № 67 ад 02.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *