Осень. Пора делать прививку от гриппа

Здоровье Общество

Абараніце сябе ад каварнай інфекцыі
Грып – вострае віруснае рэспіраторнае захворванне чалавека, якое мае тэндэнцыю да эпідэмічнага распаўсюджвання. Да таго ж грып – надзвычай заразная цяжкая інфекцыя, якая характарызуецца сімптомамі агульнай інтаксікацыі, рэзкім павышэннем тэмпературы цела, запаленнем слізістай абалонкі дыхальных шляхоў з найбольш інтэнсіўным паражэннем трахеі і бронхаў. Хвароба дае вялікую колькасць ускладненняў.
Рызыка захварэць на грып ёсць у кожнага чалавека, бо перадаецца ён паветрана-кропельным шляхам вельмі лёгка і непрыкметна: пры размове, кашалі, чханні.
Найбольш эфектыўным, бяспечным, зручным і эканамічна абгрунтаваным спосабам прафілактыкі грыпу з’яўляецца вакцынапрафілактыка. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, вакцыны забяспечваюць 70-90%-ную абарону супраць клінічных праяў хваробы. Імунітэт выпрацоўваецца на працягу 10-15 дзён пасля вакцынацыі і забяспечвае абарону на працягу 6-9 месяцаў. Аптымальным тэрмінам правядзення прышчэпак супраць грыпу з’яўляецца верасень-кастрычнік, да наступлення сезоннага піку захворваемасці.
У нашым раёне пачалася імунізацыя насельніцтва супраць грыпу. У першую чаргу прышчэпкі робяцца дзецям і дарослым з хранічнымі захворваннямі, асобам старэй за 65 год, цяжарным, людзям, якія знаходзяцца ў пастаянным кантакце з насельніцтвам (работнікам гандлю, адукацыі, сферы абслугоўвання, сувязі, жыллёва-камунальнай службы, МНС, РАУС, транспарту).
Прышчэпкі можна рабіць ва ўстанове аховы здароўя па месцы жыхарства, яны робяцца пасля агляду ўрачом.
Абараніце сябе і сваіх блізкіх ад каварнай хваробы!
Н. СКРЫПКІНА, памочнік урача-эпідэміёлага Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў № 69 ад 09.09.2014 г.



1 комментарий по теме “Осень. Пора делать прививку от гриппа

  1. А я вот не уверена, что прививку делать надо. Это достаточно спорный вопрос.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *