Шумилинский районный центр детей и молодёжи приглашает

Молодёжь Образование Общество

Раённы цэнтр дзяцей і моладзі запрашае
Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі запрашае школьнікаў у аб’яднанні па інтарэсах на любы густ. Аб’яднанні  створаны не толькі на базе цэнтра, а і ў СШ №1, СШ №2, Обальскай, Мікіціхінскай, Язвінскай, Навікоўскай школах, ФСК “Здароўе”, пастоў РАНС у Шуміліне і Обалі, Крывасельскім сельскім клубе, рэдакцыі раённай газеты “Герой працы”. У 85 аб’яднаннях па інтарэсах будзе вучыцца 848 чалавек.
Мастацкі накірунак
”Залатая саломка“
Педагог Каласкова Таццяна Пятроўна.
Дзеці з сямі гадоў будуць вучацца майстраваць  вырабы з саломкі.
“Бацік”
Педагог Пятроўская Наталля Леанідаўна.
Бацік – гэта роспіс па тканіне. Заняткі пашыраюць як кругасвет дзяцей, так і павышаюць культурны ўзровень.У  гурток запрашаюцца дзеці 9-15 гадоў.
“Рукадзелле +”, “Школа юных рукадзельніц”
Педагог  Сілкіна Маргарыта Альбертаўна.
На занятках дзяўчынкі ствараюць сапраўдныя шэдэўры ў розных тэхніках (макрамэ, насыпанне, бісера-пляценне і інш). Заняткі будуць праходзіць у РЦДіМ  і ў СШ № 2.
“Фантазія”, “Квілінг”
Педагог Чупрукова Таццяна Віктараўна.
“Фантазія” і “Квілінг” – гэта аб’яднанні для тых, хто хоча з паперы, скуры і саломы рабіць цікавыя рэчы, навучыца тэхнікам кусудама, кірыгамі, арыгамі інш.
“Смяшарыкі”, “Зацейнікі”
Педагог Раманава Святлана Юр’еўна.
Танцавальны гурток “Смяшарыкі”  для дзяцей 8-9 гадоў  навучыць сучасным, эстрадным і народным танцам. У “Зацейнікі” запрашаюцца тыя, хто хоча паспрабаваць сябе ў тэатральнай справе.
“САЛАВЕЙКА”
Педагог Самарукава Наталля Анатольеўна.
Аб’яднанне па інтарэсах “Салавейка” для тых, хто любіць спяваць. Вакальныя спевы, уменне трымацца на сцэне – асноўнае на занятках.
“Рух”, “Шарм”
Педагог Старавойтава Юлія Уладзіміраўна.
“Рух” навучыць майстэрству эстраднага танца. Асноўныя накірункі: мадэрн, афра-джаз, хіп-хоп. Заняткі будуць праходзіць не толькі ў РЦДіМ, але і ў СШ № 2.  Мода і стыль, прычоскі і макіяж, этыкет – усё гэта будзе ў  гуртку “Шарм”.
Спартыўны накірунак
“Імпульс”

Педагог Бельчыкава Святлана Валянцінаўна.
Пры ФСК “Здароўе”. Прымаюцца сюды толькі хлопчыкі з 13 гадоў і старэйшыя. Заняткі прахо-дзяць у трэнажорнай зале.
“Асновы спартыўных адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао”
Педагог Бараноўская Святлана Уладзіміраўна.
Дзеці навучацца тэхніцы ўдараў рукамі і нагамі, барцоўскім навыкам.
“Спартыўная аэробіка”
Педагог Дубко Вікторыя Валянцінаўна.
У гурток запрашаюцца дзяўчаты  старэйшых класаў. Заняткі дазволяць у першую чаргу падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме.
“Гуляем у футбол”
Педагог Сахончык Сяргей Яўгенавіч.
Аб’яднанне створана ў СШ №1, сюды могуць запісацца і хлопцы, і дзяўчаты.
“Шахматы”
Педагог Кузьмін Мікалай Аляксандравіч.
На занятках можна не толькі навучыцца  гуляць у шахматы, але і  трэніраваць сваю памяць і мысленне, развіваць характар. У гурток можна запісацца і першакласнікам.

На базе  СШ №1 створаны спартыўныя  аб’яднанні па інтарэсах: “Спартыўныя гульні” (педагог Г. У. Садохін); “Юны алімпіец” (педагог А. П. Ходзюш); ”Турысцка-прыкладное мнагабор’е“ педагог (Л. А. Шэшко).
На базе  СШ №2 створаны спартыўныя  аб’яднанні па інтарэсах: “Спартыўныя гульні” (педагог А. В. Навуменка); “Настольны тэніс” (педагог В. А. Навуменка), ”Трапны стралок“ (педагог  П. І. Гусакоў).
Тэхнічны накірунак
“Узор”, “Свет творчасці”

Педагог Танасіенка Юрый Мікалаевіч.
У гэтыя гурткі можна запісацца з дзесяці гадоў. У гуртку “Узор” дзеці вучацца выпальваць прыгожыя ўзоры па дрэву, а ў гуртку “Свет творчасці” – выпільваць лобзікам з фанеры розныя падзелкі.
“Пілот”, “WOOD -Майстар”
Педагог Пціцкі Аляксандр Яўгенавіч.
Тут навучаць рабіць мадэлі самалётаў, паветраных змеяў, мастацкую апрацоўку дрэва.
Сацыяльна-педагагічны накірунак
“Псіхалагічная студыя”, “Ліцэдэі”

Педагог Грыгор’ева Алена Сцяпанаўна.
Заняткі псіхалагічнай студыі   дапамагаюць разабрацца ў сабе, знайсці правільнае вырашэнне праблем і стаць больш упэўненым. “Ліцэдэі” – магчымасць паспрабаваць сябе ў тэатральных мініяцюрах.
Іншыя напрамкі
“Юны журналіст”
Педагог Чарнічэнка Наталля Уладзіміраўна. .
Гэта будзе цікава тым, хто марыць стаць журналістам. Вы навучыцеся не толькі здабываць інфармацыю, пераўтвараць яе ў газетныя публікацыі, браць інтэрв’ю, пісаць заметкі і рэпартажы, але і наладжваць узаеміны з цікавымі людзьмі.
“Калабок”
Педагог Масько Святлана Уладзіміраўна.
Для дзяцей шасці-сямі гадоў прапаноўваюцца разнастайныя  развіваючыя гульні.
“Юны выратавальнік”
Педагог Жук Рыгор Леанідавіч.
Заняткі праходзяць на тэрыторыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, а іх кіраўнік – выратавальнік. Дзеці з 10 гадоў будуць вучыць устройства пажарнай машыны і правілы пажарнай бяспекі.

Больш падрабязную інфармацыю пра аб’яднанні па інтарэсах, расклад заняткаў  дзеці і іх бацькі могуць  атрымаць па тэлефонах 4-12-49, 4-57-02 ці непасрэдна ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі па адрасе: вул. Ленінская, д.7а.
Надрукавана ў № 69 ад 09.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *