Финансовая грамотность для школьников

Общество

“Твае першыя фінансы”
З нагоды пачатку новага навучальнага года Белаграпрамбанк вырашыў пазнаёміць школьнікаў з асновамі фінансавай граматнасці. Галоўнай падставай для гэтага стаў выпуск падрыхтаванай банкам брашуры “Твае першыя фінансы” з дзіцячымі казкамі на фінансавую тэму.
У перыяд з 3 па 12 верасня 43 вучні 5-х класаў (а па краіне каля 25 тысяч чалавек) з 9-ці сельскіх  школ Шуміліншчыны атрымалі ад банка падарункавыя пакеты – брашуру “Твае першыя фінансы”, каляндар, расклад заняткаў з сімволікай банка і фірменныя паветраныя шарыкі.
На мінулым тыдні да пяцікласнікаў Мікіціхінскай СШ асабіста за-вітала начальнік ЦБП №4 ААТ “Белаграпрамбанк” Наталля Крыўко, а ў Слабадскую школу — намеснік начальніка Аляксандр Парашчук. Банкіры павіншавалі пяцікласнікаў з пачаткам новага навучальнага года, правялі гутарку на банкаўскую тэматыку ў даступнай і цікавай форме, уручылі падарункі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 69 ад 09.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *