Уволились? В тот же день вам обязаны дать расчет

Закон Общество

Каментарый юрыста: звольніўся – атрымай грошы
Грамадзян Н. звольніўся з працы. Але яму не былі выплачаны грошы, якія ён зарабіў. Сітуацыю каменціруе памочнік пракурора раёна Артур ГАСАНАЎ:
– Так, нядаўна ў судзе разглядаўся іск грамадзяніна да аднаго з сельгаспрадпрыемстваў. Яму амаль два месяцы не выплачвалі зарплату, вось і прыйшлося звяртацца ў суд.
Неабходна адзначыць, што заканадаўства Рэспублікі Беларусь поўнасцю на баку грамадзяніна, які звольніўся. У арт. 77 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь гаворыцца, што “пры звальненні работніка ўсе выплаты, якія яму належаць ад наймальніка, робяцца ў дзень звальнення. Калі ж работнік у дзень звальнення не працаваў, то ўсе выплаты павінны быць зроблены не пазней наступнага дня пасля прад’яўлення ім патрабавання аб разліку”.
Неабходна нагадаць і пра арт. 78 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: “у выпадку нявыплаты па віне наймальніка ў тэрміны, якія вызначаны арт. 77 Кодэкса, работнік мае права патрабаваць сярэдні заробак за кожны дзень іх затрымкі”.
Вернемся да сітуацыі, якая прыводзілася вышэй. Суд задаволіў іск грамадзяніна Н., і абавязаў выплаціць яму не толькі заробак за адпрацаваны час, а і сярэднюю двухмесячную зарплату за затрымку разліку пры звальненні.
Падрыхтаваў Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №87 ад 11.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *