Шумилинские связисты держат марку

Общество Экономика

Шумілінскія сувязісты трымаюць марку

Тэхнічны прагрэс, прынцыпова новае абсталяванне, лічбавізацыя сістэм сувязі пашырылі кола паслуг электрасувязі, якія аказвае  РУП “Белтэлекам”, узнялі на новы ўзровень іх якасць.

– Тэлефонная сувязь, паслугі высокахуткаснага інтэрнэту, лічбавага тэлебачання, відэакантролю – гэта найбольш запатрабаваныя насельніцтвам паслугі электрасувязі, – расказаў начальнік Шумілінскага ўчастка электрасувязі Юрый Маскалькоў. – Агульная колькасць гэтых паслуг значна шырэй. Развіваецца і набывае па пулярнасць новы напрамак – рэалізацыя спажывецкіх тавараў, якія мы таксама прапануем нашым кліентам, у тым ліку ў растэрміноўку.

 Мадэрнізацыя сетак электрасувязі, пераход на оптавалаконныя сістэмы, абнаўленне абсталявання дазваляюць значна павышаць якасць паслуг, што таксама спрыяе папулярнасці нашых паслуг. Так, поўнасцю завершаы пераход на оптавалакно ў шмакватэрным жылым сектары Шуміліна і Обалі, зараз вядзецца будаўніцтва оптавалаконных ліній у прыватным сектары, у сельскай мясцовасці. Апошні буйны аб’ект – аграгарадок Башні. Развіццё сетак сувязі працягваецца.

«Напярэдадні прафесійнага свята хачу павіншаваць усіх работнікаў участка і ветэранаў працы і пажадаць моцнага здароўя і поспехаў у выкананні вытворчых задач», – сказаў Юрый Маскалькоў.

Шумілінскія сувязісты трымаюць марку і пастаянна паказваюць годныя вынікі ў рабоце, што адзначаецца на розных узроўнях. Так, у мінулым годзе Шумілінскі ўчастак электрасувязі быў занесены на Дошку гонару Шумілінскага раёна. Сёлета з нагоды прафесійнага свята работнікі ўчастка ўзнагароджаны на рэспубліканскім і абласным узроўнях:

МАСКАЛЬКОЎ Юрый Рыгоравіч, начальнік Шумілінскага ўчастка электрасувязі Віцебскага занальнага вузла электрасувязі – занесены на Дошку гонару РУП «Белтэлекам»;

ЛАЗАР Андрэй Ігаравіч, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад лінейна-тэхнічнай групы Шумілінскага УЭС – на Дошку гонару Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам»;

СТАЛЯРОЎ Аляксей Віктаравіч, інжынер электрасувязі станцыйнай групы Шумілінскага УЭС – узнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам»;

ІЗАЎ Аляксей Віктаравіч, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад лінейна-тэхнічнай групы Шумілінскага УЭС – аб’яўлена Падзяка дырэктара Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам».

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *