Шумилинский предприниматель Сергей Бабусько сел за руль КамАЗа

Общество Сельское хозяйство Экология

Прадпрымальнік БАБУСЬКА сеў за руль КамАЗа
Кіраўніцтва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” шчыра прызнаецца, што падчас жніва без памочнікаў прыйшлося б тугавата. Прадпрыемствы райцэнтра дапамагалі тэхнікай, адпраўлялі сваіх механізатараў і вадзіцеляў працаваць на палеткі. У прыватнасці, дырэктар прадпрыемства У. А. Арлоў сярод добрых памочнікаў назваў работнікаў ДРБУ-204, ПМК-70, камунгасу.

І зараз у райаграсэрвісе працуюць шэфы. У прыватнасці, спецтрактар для пагрузкі лесу “Шумілінскага лясгасу” памяняў накірунак работы: ім вельмі зручна звозіць рулоны саломы.
Першы год “Шумілінскаму райаграсэрвісу” дапамагае  індывідуальны прадпрымальнік з Шуміліна С. Д. Бабуська (на здымку).  Ён адклаў усе ўласныя справы (займаецца грузаперавозкамі) і падставіў сваё надзейнае плячо райаграсэрвісу.  “Нядаўна набыў КамАЗ, вось і вырашыў дапамагчы прадпрыемству, – расказаў Сяргей Джэмсавіч. – Калісьці ў маладосці працаваў вадзіцелем у былым калгасе імя Леніна. Вядома, баліць душа за ўраджай зерневых, за рапс.  Хочацца, каб усё было ўбрана без страт.  Працую ў райаграсэрвісе паўтара месяца, закончу дапамагаць толькі пасля таго, як будзе поўнасцю ўбраны ўраджай і пасеяны азімыя.”
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства У. А. Арлоў вельмі хваліў Сяргея Бабуську, дзякаваў  за ягоныя працавітыя рукі. КамАЗ індывідуальнага прадпрымальніка зараз перавозіць зернебабовыя і рапс.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 69 ад 09.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *