Елена Артеменко из Мишневич названа лауреатом премии имени Софьи Пальвинской

Актуалии Общество Семья

“У нашым доме светла ад усмешак дзяцей”
Напярэдадні Дня Маці мы сустрэліся з вялікай сям’ёй Арцёменкаў з Мішневіч. Зусім нямногія, як яны, могуць пахваліцца сямю “я”. Так, у сям’і, акрамя мужа і жонкі, пяцёра дзетак. “І гэта шчасце, – кажа гаспадыня Алена Валер’еўна.  – У нашым доме светла ад усмешак дзяцей”.
Алена  расказала, што калі яе з сям’ёй запрасілі на свята ў Шуміліна ды яшчэ паведамілі, што яна стала лаўрэатам прэміі імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай, то крыху разгубілася. Выхоўвае ж дзетак не дзеля прэмій і нейкіх узнагарод, а для сябе. Дзеці, іх дабрабыт – гэта ўжо і ёсць узнагарода для маці. Да таго ж, у гэтым годзе ў сям’і Арцёменкаў свята – 15 гадоў сумеснага жыцця. І адзначаюць яго вялікай сям’ёй: з 12-гадовай Валерыяй, 11-гадовым Маратам, 10-гадовай Ксеніяй, 8-гадовай Палінай і двухгадовым Цімафеем. Дарэчы, самага маленькага на фотаздымку няма, бо ён застаўся дома з бабуляй.
“Думаю, нам  было наканавана лёсам мець многа дзяцей, – кажа Алена. – Маці мужа з мнагадзетнай сям’і, ды і нас у бацькоў было трое. Прызнацца, думала, што і ў мяне будзе столькі ж. А Бог дараваў больш. Усіх сваіх дзетак люблю і шкадую. Стараемся з мужам, каб яны раслі добрымі і шчырымі”.
Алена Валер’еўна лічыць, што яна шчаслівая жанчына. А сардэчнасці, дабрыні, увагі і клопату Алене Арцёменка хапае на ўсю яе вялікую сям’ю.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №80 ад 17.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *