Шумилинские театральные коллективы победили в областном «Кукольном мире»

Актуалии Культура Новости

«Лялечны свет»
У г. Сянно прайшло абласное свята батлеечных пастановак і тэатраў лялек “Лялечны свет”, у якім прынялі ўдзел узорны лялечны тэатр “Батлейка” Шумілінскага дома рамёстваў і ўзорны тэатральны калектыў “Прэм’ера” Башнёўскага сельскага клуба.
Узорны лялечны тэатр “Батлейка” (кіраўнік Кацярына Барабанава) падрыхтаваў спектакль “Людзей слухай, а свой розум май” па матывах беларускіх народных казак і атрымаў дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі “Лялечны спектакль”. Ірына Загвоздава, якая ў спектаклі іграла ролю мужыка, што прадаваў пеўня, узнагароджана дыпломам “За лепшую мужчынскую ролю”.
Узорны тэатральны калектыў “Прэм’ера” (кіраўнікі Алена Міраненка і Людміла Арэхава) прадставілі вершаваную пастаноўку “Мая Радзіма” і лялечнае тэатралізаванае прадстаўленне “Як Пятрушку ў армію праводзілі” і  ўзнагароджаны дыпломам “За лепшы лялечны акцёрскі ансамбль”.
Паліна ДУХОВІЧ,
метадыст Шумілінскага цэнтра культуры.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.