Шумилино: перспективы развития. Представляем проект жилого района «Юго-запад»

Актуалии Край шумілінскі Новости

Жылы раён «Паўднёвы захад»
На чарговай сесіі Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 24 верасня 2010 года быў разгледжаны і адобраны для далейшай распрацоўкі праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна «Паўднёвы захад» у Шуміліне.
I.Анатацыя
ППБУП “ПолацкДызайн-Праект” па заданню Шумі-лінскага райвыканкама распрацаваў праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна “Паўднёвы захад” у Шумі-ліне. Пры распрацоўцы падрабязнага плана ўлічваліся наступныя фактары: рашэнне генеральнага плана Шуміліна; існуючая забудова; прыродна-ландшафтная характарыстыка раёна; распрацаваная планіровачная дакументацыя на тэрыторыю Шумілінскага раёна.
Тэрыторыя праектуемага жылога раёна “Паўднёвы захад” у Шуміліне знаходзіцца ўздоўж аўтадарогі Полацк—Віцебск, яго межамі з’яўляюцца вул. Юбілейная і вул. 70 год БССР. Плошча тэрыторыі дэталёвага плана складае 50,5 га.
Праектам прадугледжваецца будаўніцтва шматкватэрных трох-, чатырох- і пяціпавярховых жылых дамоў з сацыяльна гарантаваным абслугоўваннем насельніцтва 8 тысяч чалавек.
Першы этап рэалізацыі праекта (4 тысячы жыхароў) — 2015 год. Плошча ўчастка першага этапа складае 14 га. Акцэнтуючымі дамінантамі першага этапа з’яўляюцца:
— у паўночна-заходняй частцы жылога раёна будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу з басейнам і памяшканнямі для гульнявых відаў спорту;
— у паўночна-ўсходняй частцы раёна будаўніцтва 9-12-павярховага жылога дома, у якім будуць знаходзіцца гасцініца на 40 месцаў, рэстаран-кафэ на 100 пасадачных месцаў, крэдытна-фінансавыя ўстановы, прыбудаваныя прадуктовыя магазіны і мага-зіны прамысловых тавараў;
— будаўніцтва культавага будынка на 200-250 наведванняў адначасова.
Для сацыяльна гарантаванага абслугоўвання насельніцтва праектам прадугледжваецца будаўніцтва трох дзіцячых садоў, аднаго – на 200 месцаў і двух — па 160 кожны, школы на 800 вучняў, амбулаторна-паліклінічнай установы на 184 наведванні ў змену, клубнай установы з бібліятэкай і кіназалай на 315 месцаў, міні-рынку на 24 гандлёвыя месцы, а таксама сеткі аптэчных кіёскаў і магазінаў.
На камунальна-складской тэрыторыі размесцяцца дом быту, атэлье, майстэрні, пральня на 780 кг сухой бялізны за суткі, хімчыстка на 64 кг бялізны за суткі, лазня на 24 мыечныя месцы, жыллёва-эксплуатацыйная служба, пункт прыёму другаснай сыравіны, боксавыя гаражы.
У праекце таксама прадугледжаны наземныя гасцявыя аўтастаянкі побач з усімі аб’ектамі абслугоўвання, гандлю, адміністрацыйнымі і дзелавымі ўстановамі, а таксама ў складзе жылой забудовы.
Структура ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый мяркуе фарміраванне пешаходнай сувязі (алеі), якой насычана забудова раёна і якая звяжа нас з паркавай зонай і возерам, дэкаратыўнага азелянення і абсталяванне фантанаў. Уздоўж аўтадарогі Полацк-Віцебск для засцярогі ад шуму прадугледжана двухрадовая пасадка шыракалістых парод дрэў.
II. Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне жылога раёна
Першы этап рэалізацыі праекта (4,0 тыс. жыхароў)
1-ы квартал. 280 кватэр, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, аптэчны кіёск, амбулаторна-паліклінічная ўстанова, два магазіны — харчовых і прамысловых тавараў, прадпрыемства грамадскага харчавання (на 100 пасадачных месцаў).
2-і квартал. 424 кватэры, магазіны харчовых і прамысловых тавараў, міні-рынак, аптэка, клубная ўстанова на 320 месцаў, бібліятэка, танцавальная зала (дыскатэка), кінатэатр.
3-і квартал. 488 кватэр, дзіцячы сад на 200 месцаў, аптэчны кіёск, магазін харчовых і прамысловых тавараў, прадпрыемства грамадскага харчавання, крэдытна-фінансавыя ўстановы, ад-дзяленне сувязі, гасцініца.
Другі этап рэалізацыі праекта (4,0 тыс. жыхароў)
4-ы квартал. 580 кватэр, дзіцячы сад на 160 месцаў, аптэка, міні-рынак, магазін харчовых і прамысловых тавараў.
5-ы квартал. 120 кватэр, школа на 800 вучняў, аптэчны кіёск, спартыўныя пляцоўкі.
6-ы квартал. 320 кватэр, магазін харчовых тавараў, аптэчны кіёск, дзіцячы сад на 160 месцаў.
7-ы квартал. 220 кватэр, аптэчны кіёск, міні-рынак, камунальна-складская тэрыторыя: дом быту, атэлье, майстэрні, пральня, хімчыстка, лазня, жыллёва-эксплуатацыйная служба, пункт прыёму другаснай сыравіны, грамадскія прыбіральні.
Надрукавана ў №79 ад 12.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *