На озерах Сосно, Мошна, Рассолай Шумилинского района запрещен лов рыбы с судов

Закон Общество Экология

Забаронена падводнае паляванне  на азёрах Сосна, Мошна, Расалай
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі, а таксама падводнае паляванне забаронены на азёрах Сосна, Мошна, Расалай Шумілінскага раёна.
Акрамя таго, на арандуемым Шумілінскім ПМС возеры Гародна арандатарам не арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, таму дазволена лоўля рыбы з адначасовым выкарыстаннем прылад рыбалоўства аднаго ці розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў 5 штук. Лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі, а таксама падводнае паляванне на гэтым возеры забаронены.
В. НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *