Советы профессионала: если в доме пожар

Безопасность Вопрос-Ответ

Галоўнае – не панікаваць
Як дзейнічаць, калі ў доме пажар? Галоўнае – не панікаваць. Патэлефануйце на нумар 101 і паведа-міце адрас. Па магчымасці адключыце ў памяшканні электраэнергію і выведзіце людзей з кватэры, а потым прыміце меры да ліквідацыі агню. Калі ў вас загарэўся тэлевізар, выключыце яго і накрыйце шчыльнай тканінай.
Не перашкодзіць ведаць асноўныя прыкметы пажару, які толькі пачынаецца. Вас павінны насцярожыць незвычайныя гукі ў пячной трубе, пах газу ці гарэлай пластмасы, дрэва, гумы.
Калі своечасова не ўдалося эвакуіравацца, у ахопленым агнём памяшканні перасоўвайцеся да выхаду нахіліўшыся ці паўзком – дым заўсёды падымаецца ўверх і канцэнтруецца ля столі. Дыхаць у задымленым памяшканні варта праз вільготную тканіну. Ад гарачага паветра можна абараніцца, калі накінуць на сябе мокрыя коўдру ці плед.
І. Крукаў, начальнік РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *