Спрашивали – отвечаем. Пособие по временной нетрудоспособности

Вопрос-Ответ

Назначэнне і выплата дапамог
Работнік прыняты на работу пры пяцідзённым рабочым тыдні з 19 красавіка 2010 года. Ён быў адхілены ад работы наймальнікам у сувязі са з’яўленнем у стане алкагольнага ап’янення 26 красавіка 2010 года. Работнік прад’явіў лісток непрацаздольнасці ў сувязі з захворваннем, выдадзены на перыяд з 28 красавіка па 4 мая 2010 года. Як вызначаецца сярэднядзённы заробак для вылічэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці?
Работнікам, у якіх на працягу двух каляндарных месяцаў, што папярэднічалі месяцу наступлення часовай непрацаздольнасці, ці ў месяцы яе наступлення мелі месца прыём на работу, перавод на іншую работу, павелічэнне памеру тарыфнай стаўкі, змяненне формы аплаты працы, дапамога па часовай непрацаздольнасці вылічваецца з заробку за перыяд работы з дня указаных змяненняў да пачатку часовай непрацаздольнасці.
Дапамога па часовай непрацаздольнасці вылічваецца з сярэднядзённага (сярэднегадзіннага) заробку, вызначаемага шляхам дзялення заробку за адпаведны перыяд на колькасць рабочых дзён (гадзін) па графіку работы работніка ў гэтым перыядзе. Пры гэтым у колькасць рабочых дзён (гадзін), на якія дзеліцца заробак, не ўключаюцца перыяды вызвалення ад работы ў сувязі з часовай непрацаздольнасцю, працоўным і сацыяльным водпускамі, прастоем не па віне работніка і ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
Сярэднядзённы заробак для вылічэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці работніку вызначаецца за перыяд з 19 па 27 красавіка 2010 года. Заробак за гэты перыяд дзеліцца на ўсе рабочыя дні па графіку працы работніка, што прыходзяцца на гэты перыяд (7 рабочых дзён). Дзень адхілення ад работы не ўключаецца.
З 1 лютага 2010 года прадпрыемства перайшло на графік няпоўнага рабочага тыдня (загад ад 1 лютага 2010 года). З гэтага ж дня работніку выдадзены лісток непрацаздольнасці ў сувязі з захворваннем. Які графік работы прымяняецца для вызначэння колькасці рабочых гадзін, калі выплачваецца дапамога па часовай непрацаздольнасці?
Дапамога па часовай непраца-здольнасці назначаецца за прапушчаныя па графіку работы рабочыя дні (гадзіны), засведчаныя лістком непрацаздольнасці. Дзеянне загаду аб пераходзе прадпрыемства на графік няпоўнага рабочага тыдня, які выдадзены ў перыяд часовай непрацаздольнасці работніка, на яго не распаўсюджваецца, таму дапамога па часовай непрацаздольнасці ў даным выпадку прызначаецца за рабочыя дні, прапушчаныя па графіку работы работнікам да пераходу на графік няпоўнага рабочага тыдня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *