Где в Шумилинском районе сдать яблоки?

Общество

У працяг тэмы. Зноў пра яблыкі
У мінулым нумары газеты  мы змясцілі артыкул “Куды здаць яблыкі?”, у якім начальнік аддзела нарыхтовак Ю. А. Глаўдзель запэўніў, што яблыкі прымаюць у райспажыўтаварыстве без праблем.
Але ў сераду чытачы газеты пачалі тэлефанаваць з прэтэнзіямі, што не могуць здаць яблыкі. Адны скардзіліся, другія спрабавалі высветліць, а адзін вясковец увогуле сказаў, што не змог здаць яблыкі і адвёз іх у будынак райспажыўтаварыства, дзе і кінуў.
Карэспандэнт раёнкі пабываў на трох прыёмных пунктах у райцэнтры. На прыёмным пункце, што месціцца ля “Фартуны”, сустрэла аб’ява “Яблыкі часова не прымаюцца. 11 верасня” (хаця матэрыял аўтарам рыхтаваўся ў пятніцу, 12 верасня). На “Вежы” на прапускной сказалі, што яблыкі тут пакуль што не прымаюцца. А вось на рынку у прыёмным пункце паведамілі, што яблыкі прымаюць, праўда, ўсяго па 350 рублёў за кілаграм (дагэтуль прымалі па пяцьсот).У Обалі таксама яблыкі не прымаюць. Дык ці можна здаць яблыкі ў раёне?
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №72 ад 19.09.2014 г.

З натуры
Гаспадар з вёскі Пятніцкія разгублена стаяў каля загружанай яблыкамі машыны. “Нідзе не прымаюць”, – разводзіў рукамі.
Напярэдадні разам з жонкай ён цэлы дзень пакаваў антонаўку ў мяшкі, потым наняў мікрааўтобус з прычэпам і павёз свой духмяны тавар у Шуміліна, шкада ж, што столькі яблыкаў прападае, ды і да святочнага стала (у яго як раз на гэтым тыдні дзень нараджэння) таго-сяго хацеў прыкупіць…
Цяпер жа разам з вадзіцелем мікрааўтобуса яны ламалі галаву, куды дзець груз, куды высыпаць гару яблыкаў, не на абочыну ж. Пачухаўшы патыліцу, уладар вітаміннага тавару кінуў: “Вязі назад у Пятніцкія, будзе мне зараз падарунак ад жонкі…”
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №72 ад 19.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *