В Шумилино вместо спиртных напитков презентовали сок и ряженку

Здоровье Общество

Сок, ліманад, кефір, ражанка…
Мінеральную ваду, сок, малако, кефір, ражанку і іншыя напіткі падчас Дня цвярозасці 1 снежня рэкламавалі ў магазінах “Прастор”, “Вежа” і “Ганна”.

І смачна, і карысна. Прадаўцы заклікалі пакупнікоў магазіна прадэгуставаць малочныя напіткі, паспрабаваць новыя гатункі ліманадаў.
Дэгустацыя не праходзіла б так актыўна, каб не работнікі аўтаклуба раённага цэнтра культуры, якія з песнямі выступалі ў “Вежы”, работнікі раённай бібліятэкі  – у “Ганне”, майстры Дома рамёстваў – у  “Прасторы”. Самадзейныя артысты спявалі прыпеўкі, песні пра здаровае харчаванне, вітаміны, гародніну і садавіну. Усім жадалі здароўя і дабрабыту. Некаторыя пакупнікі нават падпявалі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.
На здымку: Падчас дэгустацыі ў магазіне «Вежа».
Надрукавана ў №94 ад 05.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *